Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20240408_123050.jpg 8 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” была праведзена гадзіна здароўя “Здоровье – мудрых гонорар”, прымеркаваная да Сусветнага дня здароўя. На мерапрыемства былі запрошаны члены аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”, пажылыя чытачы бібліятэкі, а таксама пастаянныя чытачы.
Бібліятэкары расказалі пра тое, што ў цяперашні час вядзенне здаровага ладу жыцця стала не толькі карысным, але і модным захапленнем, што ўсё больш людзей выбіраюць для сябе актыўны занятак спортам і правільнае харчаванне, якія з'яўляюцца залогам здароўя, добрага самаадчування, выдатнага настрою і прыгожай фігуры. Прысутныя давалі адказы на пытанні віктарыны “Калі хочаш быць здаровы”, успаміналі прыказкі і прымаўкі, а таксама на працягу размовы гучалі вершы.

20240408_121907.jpg
20240408_120559.jpg
20240408_125421.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi