Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
gl9WXc75Veg.jpg 23 красавіка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” прайшла экалагічная хвілінка “Берегите землю, берегите!” да Міжнароднага дня Зямлі.
Дзеці даведаліся аб асноўных экалагічных праблемах сучаснасці: забруджванні мораў і акіянаў, скарачэнні карысных выкапняў, аб раслінах і жывёлах, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, аб працягласці раскладання адходаў па паходжанні, ці можна яго перапрацаваць, даведаліся, куды выкідваць батарэйкі і лямпачкі, і атрымалі памяткі «Экалагічныя знакі». Засвоеныя веды школьнікі паказалі ў заданні «добра» ці «дрэнна», дэманструючы адпаведны сігнальны гурток.
Школьнікі прынялі ўдзел у віктарыне, дзе паказалі свае веды аб розных відах жывёл і раслінах, адгадалі загадкі і складалі прыказкі па тэме.
Юныя ўдзельнікі абмеркавалі, што яны могуць зрабіць, каб захаваць планету чыстай і зрабілі выснову, што кожны чалавек можа дапамагчы прыродзе сваімі ўчынкамі, сваім клопатам, сваёй дабрынёй.

cKRdVxVfbyc.jpg
gbSL0g26JVY.jpg
0u5ybfpVyxc.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi