Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20190807_085648_compress16.jpg 4 жніўня ў вёсцы Данюшава адбыўся парафіяльны фэст і свята вёскі.
Парафію Найсвяцейшай Тройцы ў Данюшава наведаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, які ўзначаліў урачыстасці з нагоды 210-годдзя асвячэння парафіяльнага касцёла і 30-годдзя вяртання забранай святыні католікам.
Перад Святой Імшой на пляцоўцы каля касцёла ладзілася свята вёскі «Куточак родны, сэрцу мілы…», падрыхтаванае бібліятэкарам філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” сумесна з душпастырам данюшаўскай парафіі ксяндзом Уладзіславам Сурвіла. Свята вёскі спалучана з адзначэннем гадавіны вяртання. Радасны настрой на пачатку святкавання стварыла выступленне народнага калектыву «Крынічанька» УТСАН “Тёплый дом” са Смаргоні. У выкананні калектыву прагучалі музычныя кампазіцыі пра веру і любоў - любоў да Бога, да роднай беларускай зямлі, да малой радзімы. Кожнае слова вядучых Раісы Берняк і Ірыны Трухіной было прасякнута асобым святлом і цяплынёй, любоўю да роднага краю. Вольга Іванаўна Андрушчанка і Ірына Ніканораўна Гаева так пранікнёна чыталі свае аўтарскія вершы, што ў некаторых гледачоў выступалі на вачах слёзы. Самы гарачы водгук у сэрцах слухачоў знайшлі аўтарскія песні у выкананні кіраўніка калектыву Васіля Карпеца. Шчырае ажыўленне публікі выклікала сваім выступленнем удзельніца мастацкай самадзейнасці філіяла Ульяна Кучко. Працягнулася ўрачыстасць у касцёле. Падчас свята працавалі атракцыёны і гандаль.



IMG_20190807_085558_compress20.jpg
IMG_20190807_085618_compress74.jpg
IMG_20190807_085628_compress63.jpg
IMG_20190807_085639_compress61.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi