Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1314482_.jpg 1 лістапада ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” пройдзе Дзень інфармацыі “Мара – выбар – прафесія – кар’ера”. Наведвальнікі пазнаёмяцца з рознымі прафесіямі, затым адкажуць на пытанні віктарыны. Бібліятэкар падрыхтуе тэматычную выставу і агляд літаратуры па тэме.

6 лістапада філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запросіць чытачоў прыняць удзел у інфармацыйнай гадзіне “Октябрьская революция – взгляд через годы”. Удзельнікі мерапрыемства даведаюцца пра рэвалюцыйныя падзеі 1917 года і аб кіраўніках рэвалюцыйнага руху. Увазе прысутных будзе прадстаўлена выстава “Па старонках Кастрычніцкай рэвалюцыі”.

9 лістапада ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” пройдзе інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Азбука бережливости”. Госці мерапрыемства пазнаёмяцца з правіламі паводзін у быту і прымуць удзел у віктарыне.

13 лістапада ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца віртуальная вандроўка “Слово, творящее мир” з выступленнем лялечнага тэатра “Праменьчык”, прысвечаная Сусветнаму дню дабрыні. Удзельнікі мерапрыемства прыгадаюць добрых герояў любімых казак, прыказкі, прымаўкі, вершы і літаратурныя творы, у якіх дабрыня, спагадлівасць і міласэрнасць дапамагаюць пераадолець жыццёвыя перашкоды, прымуць удзел у гульнях “Добрыя словы”, “Перадай дабро па крузе”, “Дзесяць правілаў”. Бібліятэкары прапануюць дзецям конкурс “Рамонак добрых спраў”. Перад гасцямі свята выступіць лялечны тэатр “Праменьчык” з казкай В. Суцеева “Палочка-выручалочка”.
Ці шмат мы ведаем пра гісторыю свайго горада, вуліц, па якіх праходзім амаль кожны дзень, пра людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у яго развіццё? Работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” 15 лістапада запросяць вучняў ДУА “Сярэдння школа № 5 г. Смаргоні” на кліп-падарожжа “Іх імёнамі названы…” па вуліцах мікрараёна “Усходні”. Удзельнікі мерапрыемства змогуць праверыць і папоўніць свае веды аб вядомых земляках нашага краю – І. Сініцкім, А. Дзярузе, В. Роўдзе. Школьнікі прымуць удзел у краязнаўчай віктарыне “Роднаму гораду прысвячаецца”, будзе прадстаўлена прэзентацыя “Славутыя землякі Смаргоншчыны”.

20 лістапада да Міжнароднага дня правоў дзіцяці філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” прапануе наведвальнікам прававаую гадзіну “Счастье твоё закон бережет” . Мэта мерапрыемства – пашырыць паняцці дзяцей аб правах дзіцяці, дапамагчы ім усвядоміць уласныя паводзіны; спрыяць выхаванню такіх маральных паняццяў, як павага асобы, пачуццё ўласнай годнасці. Бібліятэкар раскажа як будаваць свае адносіны з людзьмі на аснове ўзаемаразумення і ўзаемапавагі і прапануе відэаэкскурс па дзіцячым прававым сайце.

21 лістапада ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца віктарына пад назвай “Я и мои права”, прысвечаная Міжнароднаму дню дзіцяці. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Дзеці даведаюцца пра тое, што такое права і якія правы і абавязкі ў нашай краіне мае кожны чалавек. Будуць прапанаваны гульня “Вопрос – ответ” і казачная віктарына, дзе па дзеяннях герояў казак вучням будзе неабходна вызначыць, якія правы былі парушаны тым ці іншым персанажам казкі.

29 лістапада ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца літаратурна-музычная замалёўка “Осенний букет поздравлений” для працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Падчас мерапрыемства пройдзе выстава-прагляд садавіны і гародніны і прагучаць музычныя віншаванні.












0 Комментарии

Апошнiя каментарыi