Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
wrewe55.jpg 3 кастрычніка ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” для жыхароў паважанага ўзросту аграгарадка Залессе і суседніх вёсак адбыўся вечар адпачынку “От сердца к сердцу, от души к душе”. Дзень пажылых людзей – гэта не проста свята, а яшчэ адна магчымасць адпачыць і пагутарыць адзін з адным.

У праграме святочнага мерапрыемства былі вершы, песні, конкурсы, сардэчныя пажаданні і словы падзякі людзям “залатога ўзросту”. Самыя шчырыя віншаванні атрымала актыўная чытачка і ўдзельніца аматарскага аб’яднання “Сямейная акадэмія” жыхарка в. Алянец – Завацкая Ніна Паўлаўна, якая ў свае 83 гады займае актыўную жыццёвую пазіцыю.

У гэты дзень госці мерапрыемства мелі магчымасць паказаць свае музычныя і паэтычныя таленты. Так жыхар аг. Залессе Верамейчык Сяргей Іванавіч выканаў пад гітару аўтарскія песні, а Козел Валянціна Мікалаеўна прачытала свае вершы.








PB110154.jpg
PB110128.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi