Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
У дзяржаўнай установе культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” дзейнічаюць інфармацыйна-адукацыйныя цэнтры ў філіялах “Гарадская дзіцячая бібліятэка” і “Раённая дзіцячая бібліятэка”.
Цэнтр змяшчае фонд інфармацыйна-адукацыйных дакументаў на стандартных і электронных носьбітах і забяспечвае аператыўны доступ да яго карыстальнікаў з улікам іх запытаў і інтарэсаў.
Асноўныя функцыі інфармацыйна-адукацыйнага цэнтра:
 пашырэнне спектра паслуг з дапамогай сучасных камп’ютарных тэхналогій, забеспячэнне правоў карыстальнікаў бібліятэкі на свабодны доступ да адукацыйнай, прававой і сацыяльнай інфармацыі;
 развіццё сістэмы інфармацыйнай падтрымкі вучэбнага працэсу адукацыйных устаноў раёна, павышэнне якасці і аператыўнасці інфармацыйна-бібліяграфічнага абслугоўвання чытачоў;
 задавальненне запытаў у духоўным і інтэлектуальным развіцці, самапазнанні, забеспячэнне роўнага доступу да адукацыі;
 забеспячэнне выкарыстання магчымасцей цэнтра для самастойнага вывучэння карыстальнікамі вучэбных дысцыплін;
 узаемадзеянне з установамі адукацыі раёна і грамадскімі арганізацыямі з мэтай павышэння адукацыйнага ўзроўню дзяцей і моладзі.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi