Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20191129_095520.jpg

5 жніўня ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца Дзень інфармацыі “Падарожжа ў краіну часопісаў”. Супрацоўнікі бібліятэкі аформяць выставу перыядычных выданняў і зробяць агляд. Па матэрыялах часопіса “Юный спасатель” адбудзецца інфармацыйная гадзіна “Твая бяспека”, а таксама дзеці змогуць прыняць удзел у цікавых падарожжах па старонках часопісаў “Мир путешествий”, “Весёлый зоопарк”, “Волшебный” і інш.



5 жніўня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца гульнёвая праграма “Мой сябра – святлафор”, прысвечаная Міжнароднаму дню святлафора. Падчас мерапрыемства дзеці пачуюць гісторыю ўзнікнення і класіфікацыі святлафора, а таксама ўспомняць правілы дарожнага руху і дарожныя знакі. Пасля чаго ўсіх прысутных чакаюць цікавыя конкурсы, эстафеты, гульні.


12 жніўня ў Смаргонскай раённай бібліятэцы да 100-годдзя стварэння Ленінскага Камуністычнага Саюза Моладзі Беларусі адбудзецца гадзіна грамадзянскасці “Слаўны шлях камсамола”. Мерапрыемства будзе спрыяць фарміраванню ў падрастаючага пакалення разумення гістарычнай ролі камсамола ў станаўленні беларускай дзяржавы, захаванню пераемнасці пакаленняў, развіццю актыўнай грамадзянскай пазіцыі, патрыятычнаму выхаванню ў цэлым.



13 жніўня бібліятэкар філіяла “Лылойцінская сельская бібліятэка” правядзе экскурсію па парку ў вёсцы Дабраўляны “Падарожжа па родных мясцінах”. Удзельнікі мерапрыемства пазнаёмяцца са знакавымі мясцінамі і знакамітымі людзьмі, якія праславілі наш край, размова будзе ісці пра родную зямлю, беражлівыя адносіны да спадчыны нашага краю. Прысутныя даведаюцца пра мясцовую капліцу, пра польскую пісьменніцу Пузына Альбіну Габрыэлю, якая ў 1850 годзе жыла ў в.Дабраўляны. Паблукаюць па тых мясцінах, дзе калісьці хадзіла сама Габрыэля.


15 жніўня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на залік чытацкага фармуляра “Бенефис читателя”. Бібліятэкар разам з актыўнымі наведвальнікамі падвядуць вынік летняга чытання. Самыя актыўныя атрымаюць падарункі.


20 жніўня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на гучныя чытанні “Палюбі паэта, палюбі радзіму”, дзе будзе прадстаўлена кніжная выстава “Ручаіны роднага слова”. На мерапрыемстве прагучаць вершы мясцовых паэтаў – аматараў Бяляўскага Івана Сцяпанавіча і яго дачкі Андрушчанка Вольгі Іванаўны.


26 жніўня на літаратурнае падарожжа пад назвай “Миры братьев Стругацких”, прысвечанае 95-годдзю з дня нараджэння А.Стругацкага, расійскага пісьменніка – фантаста, будуць запрошаны дзеці, якія наведваюць філіял “Гарадская бібліятэка №3” у час летніх канікул. Да ўвагі будзе падрыхтавана выстава кніг. Бібліятэкар раскажа аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка. На працягу размовы будзе прапанавана звярнуць увагу на прэзентацыю “Мир фантастики братьев Стругацких”.



26 жніўня ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” пройдзе інфармацыйная гадзіна “Комсомол – летопись времени”. На мерапрыемстве размова будзе ісці аб тым, як жылі камсамольцы, як працавалі, аб чым марылі, якія ў іх былі правы і абавязкі. Увазе прысутных будуць прадэманстраваны выдэаролікі па гісторыі камсамола.


28 жніўня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” у рамках клуба “Гаспадыня”, адбудзецца вечар пытанняў і адказаў пад назвай “Рэцэпт ад адзіноты”. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба і актыўныя чытачы бібліятэкі. Для іх будзе падрыхтаваны цікавы матэрыял пра тое, чым сябе заняць, каб не сумаваць. Жанчыны падзеляцца сваімі захапленнямі.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi