Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20191129_095520.jpg 1 кастрычніка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбудзецца сустэча пад назвай “Самоварные задоринки”, прымеркаваная да Дня пажылога чалавека. Для гасцей мерапрыемства прагучаць цёплыя словы, шчырыя пажаданні ад бібліятэкараў. На працягу сустрэчы прысутныя даведаюцца аб гісторыі ўзнікнення самавара, разам інсцэніруюць верш Д. Хармса “Иван Иваныч Самовар”, адгадаюць загадкі па тэме чаяванне, паспрабуюць выканаць частушкі. Для чытачоў прагучаць песні пра самавар у выканнані Н. Бабкінай, Л. Уцёсава і іншых.

2 кастрычніка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца вечарына-сустрэча “Поклон земной Вам, наши дорогие”, прасвечаная Дню настаўніка. На мерапрыемства будуць запрошаны настаўнікі і вучні ДУА “Войстамская яслі-сад-базавая школа”. Вядучыя Ганна Горбач і Ала Пашэвіч павіншуюць гасцей са святам. Са сваёй канцэртнай праграмай выступяць вучні 1-8 класаў.
4 кастрычніка ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” у рамках аматарскага аб’яднання “Дабрыня” пройдзе тэматычная вечарына “Души запасы золотые”, прымеркаваная да Дня пажылога чалавека. Для людзей паважанага ўзросту будзе падрыхтавана цікавая праграма з удзелам старшыні Савета ветэранаў філіяла “Жодзішкі” УВП “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў” Ігнатовіч З.Ф., самадзейных артыстаў філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” і аддзела культуры і вольнага часу “Жодзішкаўскі Дом культуры”.

6 кастрычніка ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца літаратурная віктарына-тэст “Животные – герои книг”, прымеркаваная да Сусветнага дня аховы жывёл. Наведвальнікаў бібліятэкі чакаюць цікавыя і самыя неверагодныя гісторыі аб жывёлах. Юныя чытачы прымуць удзел у віктарыне-тэсце паводле кніг дзіцячых пісьменнікаў В.Біянкі «Мышонок Пик», Ч.Робертс «Рыжий лис», Я.Чарушын «Кот Епифон и другие рассказы», М.Лынькоў “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” і інш.

15 кастрычніка філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” сумесна з “Лешчаняцкім сельскім клубам” запросіць жыхароў навакольных вёсак на святочную праграму “Адзінай матулі на свеце”, прымеркаваную да Дня маці. Паэтычная частка праграмы будзе ўключаць нізку вершаў беларускіх паэтаў, прысвечаных маці.

17 кастрычніка ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурна-музычная кампазіцыя “Пусть всегда будет мама” у рамках аматарскага аб’яднання “Суседкі”. На мерапрыемстве будуць гучаць вершы і песні, прысвечаныя самаму дарагому ў нашым жыцці чалавеку – маці. Кожны прысутны будзе мець магчымасць пазнаёміцца з тэматычнай выставай “Рукамі маці зямля сагрэта”, на якой будуць прадстаўлены матэрыялы па гісторыі ўзнікнення свята і мастацкія творы пра маму.

24 кастрычніка для ўдзельнікаў клуба “Залаты ўзрост” у філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца вечарына “Осень – пора золотая ”. Для прысутных будуць падрыхтаваны гульні, віктарыны і конкурсы “Шыварат – на выварат”, “Папялушка”, “Універсальная гаспадыня”, “Национальные блюда”. Удзельнікі мерапрыемства падзеляцца сваім вопытам вырошчвання гародніны, абмяняюцца рэцэптамі арыгінальных нарыхтовак на зіму.

24 кастрычніка ў філіяле “Сінькоўская сельская бібліятэка” пройдзе віртуальная экскурсія ў музей-сядзібу “Всему начало здесь, в краю моём родном…”, прымеркаваная да 255-годдзя з дня нараджэння М.К. Агінскага. Чытачы бібліятэкі даведаюцца аб цікавых фактах з біяграфіі палітычнага дзеяча М.К.Агінскага і падзеляцца сваімі ўражаннямі аб віртуальнай экскурсіі.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi