Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20191129_095520.jpg 1 снежня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам адбудзецца сустрэча “СНІД! Веды зберагуць жыццё” з фельчарам-валеёлагам ГУ “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” А.І. Кундро. Мерапрыемства адбудзецца ў фармаце “Пытанне – адказ”.
1 снежня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” на тэматычную сустрэчу “Білет у адзін канец”, прысвечаную Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам, будуць запрошаны вучні 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”. Падлеткам будзе зачытана інфармацыя фельчарам-валеёлагам ГУ “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” А.І. Кундро аб праблеме СНІДу ў Смаргонскім раёне на сённяшні дзень, прапанавана разгадаць крыжаванку, паглядець два відэаролікі, адказаць на пытанні віктарыны. Для прысутных прагучыць верш-заклік у выкананні вучняў аб правільным стаўленні да жыцця.
1 снежня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца гутарка-прэзентацыя “Разам супраць СНІДу”. Прысутныя даведаюцца пра гісторыю хваробы і пра тое, як пазбегнуць заражэння ВІЧ-інфекцыяй, чым адрозніваецца ВІЧ ад СНІДу. Для замацавання атрыманай інфармацыі будзе паказана відэапрэзентацыя.
2 снежня да Сусветнага дня прафілактыкі СНІДу ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” будзе арганізавана гадзіна карысных парад “У дарогу жыцця без СНІДу”. Вучні атрымаюць інфармацыю пра тое, як ВІЧ пераходзіць у стадыю СНІД, як можна выявіць ВІЧ, якім чынам адбываецца заражэнне гэтым вірусам. Бібліятэкар раскажа аб мерах прафілактыкі, актуальнасці праблемы СНІДа і эфектыўных спосабах папярэджвання заражэння, дзеці праслухаюць статыстычную інфармацыю.
3 снежня ў Публічным цэнтры прававой інфармацыі Смаргонскай раённай бібліятэкі пройдзе прававая гадзіна-кансультацыя “Вам помогут” для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Падтрымка і апора патрэбныя ўсім людзям без выключэння, але асабліва ў іх маюць патрэбу людзі з абмежаванымі магчымасцямі здароўя. На мерапрыемстве будуць разгледжаны асноўныя палажэнні Канвенцыі “Аб правах інвалідаў”. Удзельнікі мерапрыемства змогуць скарыстацца бясплатнай юрыдычнай кансультацыяй.
10 снежня да Дня правоў чалавека філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” прапануе наведаць гадзіну прававых ведаў “Інвалідам – клопат, увага, ільгота”. Бібліятэкар пазнаеміць з праграмай “Эталон”, правядзе агляд юрыдычнай літаратуры з фонда бібліятэкі.
18 снежня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурная гасцёўня “Паэтычны карагод Смаргоншчыны” у рамках акцыі “Чытаем разам беларускую мастацкую літаратуру аб малой радзіме”. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Дзеці даведаюцца пра жыццё і творчасць Мар’яна Дуксы, Міхала Клеафаса Агінскага, Францішка Багушэвіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Ігнація Ходзьку, Алеся Салагуба, Артура Цяжкага, Генадзя Пашкова, Алу Клемянок. Дзеці зачытаюць урыўкі з твораў таленавітых пісьменнікаў.
19 снежня ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” адбудзецца гадзіна займальнага краязнаўства “Вішнева: вядомае і невядомае”. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з гісторыяй, знакавымі мясцінамі і знакамітымі людзьмі роднага краю. Мерапрыемства будзе суправаджацца паказам відэафільма, будзе арганізавана і праведзена краязнаўчая віктарына, прагучаць вершы беларускіх аўтараў. Завяршыцца мерапрыемства аглядам літаратуры, прадстаўленай на кніжнай выставе “Мне пашчасціла нарадіцца тут і жыць”. 31 снежня філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” сумесна з сельскім клубам запросіць мясцовае насельніцтва на навагодні баль-маскарад “Волшебство под Новый год”. Удзельнікаў і гасцей навагодняга свята чакае тэатралізаванае прадстаўленне, вясёлыя конкурсы і гульні. Наведванне мерапрыемства ў навагодніх масках-касцюмах будзе толькі вітацца.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi