Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20191129_095520.jpg У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” на працягу студзеня пры перарэгістрацыі чытачоў пройдзе бібліятэчная акцыя “Счастливый номер”. Кнігі будуць спакаваныя ў прыгожую яркую паперу, пранумараваны і выданы чытачам. Адна абавязковая ўмова – кніга павінна быць распакавана дома.

1 студзеня філіял “Крэўская сельская бібліятэка” сумесна з сектарам культуры і вольнага часу “Крэўскі Дом культуры” запрашае на святочную праграму “Чудеса в новогоднюю ночь”. У праграме мерапрыемства: тэатралізаванае прадстаўленне, конкурсы, гульні, карагод вакол ёлкі, віншаванне ад Дзеда Мароза і Снягуркі, дыскатэка.

3 студзеня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца навагодняя гульнёвая праграма для дзяцей “В царстве славного Мороза”. Прысутныя змогуць прыняць удзел у навагоднім тэатралізаваным казачным прадстаўленні, у конкурсах, віктарынах і гульнёвай праграме. Дзяцей чакаюць салодкія пачастункі, карагод вакол ёлкі з Дзедам Марозам і Снягуркай.

8 студзеня ў філіяле “Вішнеўская сельская бібіліятэка” пройдзе гутарка “Музыка рождественской сказки”. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з жыццём і творчасцю вялікага кампазітара П.І. Чайкоўскага, балетам “Щелкунчик” і “Спящая красавица” – сімвалам сапраўднага навагодняга свята, дзе ёсць месца вядзьмарству, дабру і любові. Прагучыць музыка кампазітара.

10 студзеня філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” запрашае на калядныя сустрэчы “Светлый вечер, добрый вечер”, каб акунуцца ў незвычайную і таямнічую атмасферу свята. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з гісторыяй свята і разнастайнасцю калядных традыцый. Для ўдзельнікаў мерапрыемства будзе арганізаваны салодкі стол.

19 студзеня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібіліятэка” пройдзе ўрок духоўнасці “Вот пришло Крещение – праздник очищения”. Прысутныя пазнаёмяцца з гісторыяй і традыцыямі свята, праслухаюць займальны аповяд пра Хрышчэнне Ісуса Хрыста ў рацэ Іардан, успомняць пра дзіўныя ўласцівасці вадохрышчанскай вады, абрады, якія дапамагаюць захаваць у хаце мір і лад.
22 студзеня Смаргонская раённая бібліятэка запрашае жадаючых у літаратурна-музычную гасцёўню “Сустрэчы” на фальклорнае свята “Святло Віфліемскай зоркі”. Госці пагавораць пра абрады, накіраваныя на дабрабыт, ушанаванне продкаў. У рамках мерапрыемства адбудзецца ўзнагарода пераможцаў фотаконкурсу “Вместе с книгой в Новый год!”.

23 студзеня ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” адбудзецца батанічная экскурсія ў свет лекавых раслін “Нам от болезней всех полезней”, дзе асобы акцэнт будзе зроблены на расліны, што павышаюць імунітэт чалавека, дапамагаюць змагацца з прастуднымі захворваннямі. Наведвальнікам будзе прапанавана выстава літаратуры “Зялёная аптэка”, якая адлюструе не толькі друкаваныя выданні, але і непасрэдна засушаныя лекавыя расліны.

29 студзеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” пройдзе літаратурнае падарожжа “Вехі жыцця і творчасці”, прычвечанае 100-гадоваму юбілею народнага пісьменніка Беларусі, сцэнарыста, драматурга Івана Шамякіна. Для гасцей мерапрыемства, вучняў ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”, будзе падрыхтаваны цікавы матэрыял пра жыццё і творчасць тэленавітага пісьменніка. Дзеці пазнаёмяцца з творамі Івана Шамякіна “Крыніцы”, “Трывожнае шчасце”, “Злая зорка”, “Глыбокая плынь” і іншымі.

30 студзеня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на літаратурную старонку “Чалавек вялікага таленту”, прысвечаную 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, аднаго з самых выдатных і вядомых пісьменнікаў Беларусі. Чытачам будзе прапанаваны фотаальбом «Іван Шамякін. Жыццё і творчасць», кніжная выстава «Мастак вялікага грамадзянскага абавязку”.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi