Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20191129_095520.jpg

3 лютага ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізаваны і праведзены экалагічны практыкум “Дзіўны і таямнічы свет балот”, прысвечаны Сусветнаму дню водна-балотных угоддзяў. На сустрэчу будуць запрошаны вучні 8 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”. Падчас мерапрыемства вядучая Самахвастоўская Н.У. паведае пра гісторыю Рамсарскай канвенцыі, карысць балотных угоддзяў, іх значэнне ў прыродзе. Інтэлект удзельнікаў праверыць бібліятэкар Васілеўская А.І., якая правядзе віктарыну “Умники и умницы”, конкурс “Аптэка на балоце”. Бібліятэкары падрыхтуюць выставу-інсталяцыю “Дыханне балот”, прэзентуюць буклет “Советы бывалого туриста”.


4 лютага ў чытальнай зале філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” у рамках аматарскага аб'яднання “Краіна казак” адбудзецца пазнавальная праграма “Каждый знает, это кто: Это – Агния Барто” для дзяцей малодшага школьнага ўзросту, прымеркаваная да 115-годдзя з дня нараджэння А. Барто. Дзяцей чакае размова пра жыццё і творчасць пісьменніцы, а таксама прысутныя змогуць паўдзельнічаць у гульнях і віктарыне, на пытанні якой паспрабуюць адказаць і тым самым пазнаёміцца з літаратурнымі героямі твораў А. Барто.


5 лютага філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на выставу-прагляд “Палескай зямлі волат”, якая прыурочана да 100-гадовага юбілею з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа. Бібліятэкар пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, правядзе агляд твораў Івана Мележа.


7 лютага ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца выстава-прагляд дзіцячай творчасці вырабаў з пластыліну “Детские руки творят чудеса”. Сташкевіч Дар'я вучаніца 4 класа ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа” аг. Крэва сумесна з бібліятэкарам Шэляг М. А. раскажуць аб відах пластыліну, а таксама іншых альтэрнатыўных матэрыялах для лепкі. Дар'я правядзе майстар-клас па лепцы з пластыліну для прысутных, пакажа і раскажа пра тонкасці працы з гэтым цудоўным і даступным для многіх матэрыялам і правядзе невялікую азнаямленчую экскурсію па выставе сваіх работ.



13 лютага філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” сумесна з СК д. Лешчаняты “Лешчаняцкі сельскі клуб” запрашае моладзь і падлеткаў на конкурсна-гульнявую праграму “Яшчэ раз пра каханне”, прысвечаную Дню ўсіх закаханых. Удзельнікаў чакае невялікі экскурс у гісторыю свята, літаратурныя і рухомыя конкурсы і гульні. Бібліятэкар зробіць агляд літаратуры, прысвечанай гэтаму цудоўнаму пачуццю чалавека.


18 лютага філіял “Гарадская бібліятэка №3” запрашае на гутарку “Слаўлю цябе, беларуская мова” вучняў 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Бібліятэкары прапануюць дзецям акунуцца ў чароўны свет роднай мовы. На працягу мерапрыемства прагучаць вершы беларускіх пісьменнікаў. Будзе прапанавана паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульне “Знаўцы беларускай мовы”, адказаць на загадкі-жарты і паглядзець рэкламу беларускай мовы “Смак роднай мовы”.


19 лютага ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурны вечар пад назвай “Святло роднага слова”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”, для якіх бібліятэкар падрыхтуе цікавы матэрыял пра гісторыю нашай мовы, пра цяжкі і складаны шлях у яе развіцці. Прагучаць вершы беларускіх паэтаў М. Танка, Н. Гілевіча, К. Цвіркі, У. Дубоўкі.


20 лютага года філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запросіць на мемарыяльную экспазіцыю да Дня абаронцаў Айчыны “Воинская честь и слава“. Будуць выкарыстаны кнігі аб помніках, ілюстраваныя альбомы, краязнаўчы матэрыял. Экспазіцыя разлічана на шырокі круг наведвальнікаў: матэрыялы зацікавяць як дарослых, так і дзіцячую аўдыторыю.


21 лютага ў філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” адбудзецца гульнявая праграма “Верно служу – ни о чём не тужу” да Дня абаронцаў Айчыны. У мерапрыемстве прымуць удзел чытачы сярэдняга школьнага ўзросту. Для праверкі сілы, кемлівасці і спрыту будучым салдатам будуць прапанаваны разнастайныя конкурсы і гульні.


22 лютага Смаргонская раённая бібліятэка правядзе вечарыну “Мужество, доблесть и честь” да Дня абаронцаў Айчыны. Вядучыя павіншуюць гасцей мерапрыемства са святам сапраўдных мужчын і зробяць экскурс у гераічныя подзвігі продкаў, а таксама прапануюць да прагляду тэматычны відэафільм.






0 Комментарии

Апошнiя каментарыi