Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
IMG_20191129_095520.jpg

1 сакавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізаваны і праведзены актуальны дыялог “У черты, за которой мрак”, прысвечаны Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй. Падчас мерапрыемства бібліятэкары і вучні 8 “Б” класа ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Смаргоні” паразважаюць аб тым, што пагражае арганізму чалавека пры ўжыванні наркотыкаў. Вядучая Н.У. Самахвастоўская паведае аб паступовым фарміраванні наркатычнай залежнасці ў моладзі, пазнаёміць са статыстычнымі дадзенымі па Гродзенскай вобласці і ў краіне ў цэлым. На сустрэчу плануецца запрасіць фельчара – валеолага Кундро А.І. Для ўдзельнікаў будуць праведзены інтэрактыўная гульня “Провокация” і віктарына “Что вы знаете о вреде наркотиков”. Падлеткам будуць раздадзены лістоўкі “Как сказать нет”.



4 сакавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” адбудзецца пазнавальна-гульнявы ўрок “Правила нашей безопасности” для вучняў малодшых класаў ДУА “Сярэдняя школа № 6 г. Смаргоні”. Падчас мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміць прысутных з правіламі бяспекі: у гульнявой форме вывучыць з дзецьмі правілы паводзін дома, на вуліцы, у лесе і пры сустрэчы з незнаёмымі людзьмі, навучыць як выклікаць пажарную службу, міліцыю, хуткую медыцынскую дапамогу, аварыйную службу газа. Школьнікі даведаюцца, што такое АПА, для чаго патрэбны і як ён працуе, а таксама прымуць удзел у віктарынах з заданнямі па правілах бяспекі. Самыя актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства будуць узнагароджаны ганаровай граматай і цукеркамі


6 сакавіка філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” прапануе літаратурна-паэтычнае віншаванне “О, женщина, тебя прекрасней нет!”, прымеркаванае да Дня жанчын. За салодкім сталом і кубкам гарбаты, удзельнікі мерапрыемства будуць мець магчымасць паслухаць цудоўныя вершы паэтаў, прысвечаныя жанчыне, маці, каханай.



6 сакавіка Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на гадзіну перасцярогі пад назвай “Живи настоящим – думай о будущем”, прысвечаную Міжнароднаму дню барацьбы з наркаманіяй. Вядучыя раскажуць аб шкодзе ўжывання наркатычных сродкаў. Адбудзецца прагляд відэафільмаў аб уздзеянні наркотыкаў на арганізм чалавека. Таксама прусутныя пазнаёмяцца з заканадаўчымі дакументамі, якія рэгулююць правапарушэнні ў галіне незаконнага абароту наркотыкаў.



6 сакавіка ў філіяле “Жодзішкаўская сельская бібліятэка”, у гонар выдатнага свята Дня жанчын, будзе праведзена гульнявая праграма “Сказочная красавица”, у якой прымуць удзел вучні ДУА “ВПК Жодзішкоўскі яслі-сад-сярэдняя школа”. На мерапрыемстве прагучаць цёплыя, шчырыя, пяшчотныя словы ў адрас прыгожай паловы чалавецтва, пройдуць гульні, а з дапамогай конкурсаў будзе абраны пераможца і самы актыўны ўдзельнік мерапрыемства.



7 сакавіка, напярэдадні Дня жанчын, у філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” пройдзе святочная праграма “Женский день в библиотеке”. На мерапрыемства будуць запрошаны жанчыны пенсіённага ўзросту, для якіх прагучаць цёплыя словы віншавання і музычныя падарункі. Жанчыны даведаюцца пра гісторыю свята, прымуць удзел у віктарыне, прымеркаванай да свята.



12 сакавіка філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” сумесна з аддзелам культуры і вольнага часу “Вішнеўскі Дом культуры” запрашае на гадзіну фальклору “Широкая масленица”. Прысутных чакае паведамленне аб масленіцы, сакрэты хуткага і смачнага прыгатавання традыцыйных ласункаў, добрая атмасфера і па-сапраўднаму сямейнае свята.



16 сакавіка філіял “Гарадская бібліятэка №1” на гадзіну інфармавання пад назвай “Законы, которые нас защищают”, прысвечаную да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, будуць запрошаны вучні 9 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”. Размова будзе вясціся пра выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну, павагу да Канстытуцыі дзяржавы, спрыяць развіццю пачуцця прыналежнасці да сваёй краіны. Адбудзецца прагляд відэароліка “Мая Беларусь”. На працягу размовы будуць гучаць вершы.



23 сакавіка, у рамках правядзення Тыдня дзіцячай кнігі, у філіяле “Сінькоўская сельская бібліятэка” для чытачоў малодшага школьнага ўзросту пройдзе Дзень чытацкага задавальнення “Волшебные сказки братьев Гримм”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар паведае гісторыю падарожжа братоў Грым, збіральнікаў нямецкіх народных казак па землях Нямеччыны. Удзельнікаў мерапрыемства чакае віктарына “Адгадай герояў па карцінцы”, прагляд прэзентацыі “Мир сказок братьев Гримм”, а таксама тэматычная выстава.


26 сакавіка адбудзецца адкрыццё Тыдня дзіцячай кнігі “У книг не бывает каникул”. Супрацоўнікі філіялаў “Раённая дзіцячая бібліятэка” і “Гарадская дзіцячая бібліятэка” запрашаюць усіх жадаючых у неверагоднае падарожжа ў свет кнігі і прапануюць акунуцца ў казачны свет неверагодных прыгод, сустрэцца з любімымі літаратурнымі героямі, пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі. Увазе гасцей мерапрыемства будзе прапанавана пастаноўка лялечнага тэатра “Праменьчык”.


27 сакавіка, у рамках Тыдня дзіцячай кнігі, філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запросіць сваіх чытачоў на Дзень інфармацыі “В гостях у детской периодики”. У гэты дзень чытачоў чакае знаёмства з навінкамі перыядычных выданняў для дзяцей, якія выпісвае бібліятэка. Дзеці даведаюцца аб пазнавальных і забаўляльных рубрыках дзіцячых часопісаў, прымуць удзел у віктарынах і конкурсах.






0 Комментарии

Апошнiя каментарыi