Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
график на апрель фото.jpg Згодна Праграмы развіцця культуры і мастацтва раёна на 2006-2010 гг. і з мэтай удасканальвання абслугоўвання сельскага насельніцтва ў чэрвені 2008 года Смаргонская раённая бібліятэка атрымала аўтатранспарт пад бібліобус.
Асноўная мэта работы бібліобуса – абслугоўванне літаратурай насельніцтва аддаленых і маланаселеных вёсак раёна, дзе няма стацыянарных бібліятэк. Кожны месяц складаецца і зацвярджаецца графік выездаў. Выезды ажыццяўляюцца на працягу 1,2,3 тыдня – 4 разы, 4 тыдня - 5 разоў.
Бібліобус мае ўласны падсобны фонд, які камплектуецца па ўсіх галінах ведаў і прызначаны для забеспячэння літаратурай карыстальнікаў, бібліятэчны фонд бібліобуса перыядычна абнаўляецца (не радзей чым 1 раз у 3-4 месяцы). Па меры неабходнасці фонд бібліобуса папаўняецца кнігамі, часопісамі, газетамі, новай літаратурай па індывідуальных заказах чытачоў.
У раёне 324 населеных пункта, з іх аддаленых – 112. У зоне абслугоўвання бібліобуса 48 населеных пункта з насельніцтвам 2686 чалавек, у тым ліку дзяцей – 275, пенсіянераў – 961.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi