Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 5 мая, напярэдадні Дня Перамогі, у філіяле “Гарадская бібліятэка №3” у рамках абласной бібліятэчнай акцыі «Мы – это память» пройдзе літаратурна-музычная сустрэча пад назвай “Минувших лет святую память мы будем бережно хранить”. На мерапрыемства будуць запрошаны вучні 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні”, а таксама супрацоўнікі Установы Культуры “Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей”. Гаворка пойдзе пра вызваленне Смаргоні ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На працягу размовы будзе прадэманстраваны відэаролік, прагучаць вершы і песні часоў Вялікай Айчыннай вайны.
5 мая філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” пройдзе інфармацыйная гадзіна “Нам флаг и герб завещано беречь”, прымеркаваная да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар асветліць пытанні, звязаныя з дзяржаўнай сімволікай нашай краіны, а кожны жадаючы зможа мець магчымасць апісаць словамі партрэт нашай роднай Беларусі і што яна азначае для кожнага з нас. На працягу мерапрыемства прагучаць мелодыі роднага краю, вершы беларускіх аўтараў, будзе дэманстравацца тэматычная выстава.
6 мая ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” у рамках абласной бібліятэчнай акцыі “Мы – это память” адбудзецца віртуальнае падарожжа па гарадах-героях “Жыць, каб помніць”, прысвечанае Дню Перамогі. Бібліятэкары правядуць цікавы і пазнавальны экскурс па гарадах-героях Вялікай Айчыннай вайны, паведаюць аб днях вялікай бяды і сапраўдных героях Беларусі. На працягу мерапрыемства прагучаць песні ваенных гадоў, вершы савецкіх паэтаў-франтавікоў: М. Ісакоўскага, М. Дудзіна, А. Куляшова і іншых. Увазе прысутных будзе прадстаўлена кніжная выстава “Бессмертный книжный полк”.
6 мая ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” да Дня Перамогі пройдзе гістарычны калейдаскоп “Спасибо деду за Великую Победу!”. Супрацоўнікі бібліятэкі раскажуць сваім чытачам і гасцям мерапрыемства аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, аб подзвігу народа, які ўнёс найвялікшы ўклад у Перамогу над фашызмам. Прагучаць вершы, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне, электронная прэзентацыя “Смаргонь у гады нямецка-фашысцкай акупацыі” дасць магчымасць убачыць Смаргонь на фотаздымках таго часу. Будзе аформлена кніжная выстава з аглядам літаратуры.
8 мая філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае ўсіх жадаючых на урок памяці “Я забыть не смог никогда…”, прымеркаваны да Дня Перамогі. Бібліятэкар запросіць удзельнікаў мерапрыемства здзейсніць падарожжа ў чэрвень 1941 год. Прагучаць вершы аб вайне ў выкананні дзяцей, пройдзе агляд літаратуры з выставы “Дарогамі перамогі”, “Памяць сэрца”, “Юныя партызаны і падпольшчыкі”, “Паэты і пісьменнікі – аб вайне”, “Полымя вайны”.
8 мая ў філіале “Сольская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурна – музычная гадзіна прысвечаная да Дня Перамогі “Великий май, Победный май”.
Падчас мерапрыемства будуць гучаць вершы і песні ваенных гадоў. Удзельнікі мерапрыемтсва будуць дзяліцца сваімі ўспамінамі і гісторыямі ваенных гадоў, якія памяталі з апавяданняў сваіх блізкіх, якія перажылі жахі Вялікай Айчыннай вайны.
9 мая ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню Перамогі, у гарадскім парку супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі арганізуюць бібліятэчнаую інтэрактыўную пляцоўку “Кніжный остров памяти”. Для гасцей свята будуць прапанаваны: бібліятэчна-гульнявой палігон “Аты-баты, шли солдаты…”, кніжны развал “Что вы предпоЧИТАЕТЕ?” і бібліятэчны атракцыён “Сквозь года звенит Победа”. Удзельнікі свята змогуць прыняць удзел у адкрытым мікрафоне “Поэтический марафон Победы”, дзе кожны жадаючы зможа прачытаць радкі любімых вершаў, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, сфатаграфавацца каля фотозоны “З святам Перамогі!”, а таксама пазнаёміцца з кнігамі якія распавядаюць аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны.
12 мая ў Смаргонскай раённай бібліятэкі ў рамках Публічнага цэнтра прававой інфармацыі адбудзецца Дзень інфармацыі “Три символа моей страны” да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. На працягу дня пройдзе шэраг мерапрыемстваў: правая віктарына, тэматычная выстава, прагляд відэроліка.
12 мая, да Дня Перамогі, у філіяле “Гарадская бібліятэка №2” у рамках абласной бібліятэчнай акцыі “Мы – это пам'ять” адбудуцца гучныя чытанні “На радзіме маёй праз вярсту абеліскі”. Бібліятэкары і удзельнікі мерапрыемства ўспомняць загінуўшых і жывых, воінаў і мірных жыхароў – усіх, дзякуючы каму была заваяваная перамога ў Вялікай Айчыннай вайне ў нас, на Смаргоншчыне. Прагучаць вершы і ўрыўкі з літаратурных мастацкіх твораў пра Вялікую Айчынную вайну.
13 мая ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца паэтычны вечар пад назвай “Былых гадоў жывая памяць”, прысвечаны Дню Перамогі На мерапрыемства будуць запрошаны вучні ДУА “Вучэбна- педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад- базавая школа”. З вуснаў вядучых дзеці даведаюцца пра суровыя падзеі Вялікай Айчынай вайны, пра подзвігі юнакоў і дзяўчат, салдат і камандзіраў. Школьнікі падрыхтуюць вершы на ваенную тэматыку.
14 мая ў філіяле «Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб» адбудзецца творчая гадзіна “А што ў бабулі ў куфэрку”, прымеркаваная да Дня сям’і. Бібліятэкар азнаёміць прысутных з гісторыяй узнікнення куфраў і пра тое, што звычайна захоўвалася ў бабулінай куфры, пра сямейныя традыцыі і абрады. Правядзе невялікі масстер-клас па вязанню кручком. Для прысутных будзе арганізавана выстава вырабаў ручной работы і прадметаў побыту мінулага.
15 мая філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” сумесна з СК в.Лещчаняты “Лешчаняцкі сельскі клуб”запрашае жыхароў навакольных вёсак на свята “Шчаслівыя разам”, прымеркаванае да Дня сям’і. У цэнтры ўвагі – прыёмныя сем’і. Гасцей чакае электронная прэзентацыя сямейнага фотаальбома, прысвечаная прыёмным сем’ям і знаёмства з выставай кніг “Пад сямейным парасонам”. Бацькі і дзеці падзеляцца сакрэтамі сямейнага шчасця. Падтрымаць добры настрой дапамогуць музычныя і танцавальныя нумары.
19 мая філіял “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” запрашае на выставу-прагляд “Чароўная краіна Васіля Віткі” да 110-годдзя з дня нараджэння паэта, пісьменніка Васіля Віткі. Бібліятэкар прадставіць сваім чытачам творчую індывідуальнасць Васіля Віткі праз яго творы, літаратурных герояў , а таксама пазнаёміць з жыццёвым і творчым шляхам аўтара.
19 мая ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” пройдзе гутарка-перасцярога “Мёртвые души нашего времени”, прымеркаваная да Сусветнага дня памяці ахвяр СНІДу. Бібліятэкар прыцягне увагу прысутных да праблем хворых СНІДам і людзей, якія жывуць з ВІЧ, да праблемы працягу распаўсюджвання ў свеце гэтага захворвання, правядзе агляд літаратуры з выставы.
22 мая філіял “Кушлянская сельская бібліятэка” пройдзе інфармацыйнае экаасарці з выкарыстаннем віктарыны “Как прекрасен этот мир!..”, прысвечанае да Міжнароднага дня біялагічнай разнастайнасці. Бібліятэкар прапануе прысутным даведацца пра самыя цікавыя і рэдкія птушкі, жывёлы і расліны рэгіёна, абмяркуе праблемы захавання рэдкіх і закранутых пагрозай знікнення відаў дзікіх жывёл і раслін, а таксама неабходнасць удзелу грамадскасці ў захаванні біялагічнай разнастайнасці Беларусі, правядзе агляд літаратуры з выставы.
28 мая філіял “Лылойцінская сельская бібліятэка” запросіць на пазнавальную гадзіну “Хто з табакай дружбу водзіць, той здароўю свайму шкодзіць”, прымеркаваную Сусветнаму дню без тытуню. На мерапрыемстве будзе весціся гутарка пра здаровы лад жыцця і прафілактыку тытунёвай залежнасці, пра курэнне і яго ўплыў на здароўе, а таксама пра шкоду модных у апошні час электронных цыгарэт. На развітанне бібліятэкар агучыць сумную статыстыку залежнасці ад курэння, правядзе віктарыну і прапануе азнаёміцца з кнігамі, брашурамі і перыядычнымі выданнямі з тэматычнай выставы.
29 мая ў філіяле “Жодзішкаўская сельская бібліятэка” адбудзецца тэматычны плакат “Курение – угроза здоровью”, прымеркаваная Сусветнаму дню без тытуню. Бібліятэкар азнаёміць удзельнікаў з гісторыяй з'яўлення тытуню і цыгарэтаў, праінфармуе аб тым, колькі ў свеце пакутуе і гіне людзей ад гэтай згубнай звычкі. Прысутныя даведаюцца аб страшных наступствах курэння і пра тое, што чалавек, які паліць, прыносіць шкоду не толькі сабе, але і навакольным. Замацуюць атрыманыя веды з дапамогай віктарыны і намалююць сумесны плакат пра шкоду курэння.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi