Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 1 чэрвеня ў рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню абароны дзяцей, у гарадскім парку супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі, філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” і філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка” арганізуюць бібліятэчную пляцоўку “День счастливого детства”. Для гасцей свята будуць прапанаваны: выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык” з казкай “Кот, петух і ліса”, квэструм “Перекрёсток мудрого закона”.
Госці свята змогуць прыняць удзел у гульнёвых праграмах “Счастье, солнце, дружба – вот что детям нужно!” і “В стране веселого детства”, у рухавых парных гульнях, паўдзельнічаць у конкурсе малюнкаў “Я малюю права” і віктарынах. Пазнаёміцца з навінкамі дзіцячай літаратуры можна будзе на выставах “Добрый мир любимых книг”, “Край мой – Белая Русь”, “Новинки из книжной корзинки” і інш. На мерапрыемстве будзе працаваць паслуга “Аквагрым”.

У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” на працягу лета будзе працаваць творчая майстэрня “Творим вместе”, дзе кожны зможа заняцца лепкай, маляваннем, выцінанкай, пазнаёміцца з цікавымі кнігамі па разнастайным тэмам. Таксама будзе магчымасць пабачыць творчыя работы чытачоў бібліятэкі. Заняткі будуць спрыяць развіццю творчасці, разумовых здольнасцяў, эстэтычнага густу і, вядома, гэта добры сродак далучэння дзяцей да чытання.

2 чэрвеня, у рамках дзіцячага свята “Краіна дзяцінства”, філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” сумесна з СК в. Лешчаняты “Лешчаняцкі сельскі клуб” запрашае юных чытачоў на літаратурную гульнёва-забаўляльную праграму “Калі смяюцца дзеці”. Бібліятэкар агучыць умовы конкурсу летняга чытання, пазнаёміць з новай дзіцячай літаратурай, што папоўніла фонд бібліятэкі ў апошні час.

2 чэрвеня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае ўсіх жадаючых на урок-гульню “Школа безопасности”, прымеркаваную да Міжнароднага дня абароны дзяцей. Гасцей мерапрыемства чакаюць гумарыстычныя вершы, гульні, загадкі. Бібліятэкар правядзе агляд літаратуры з выставы.

3 чэрвеня філіял “Гарадская бібліятэка №3” запросіць вучняў са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №3 г. Смаргоні” на арт-сустрэчу пад назвай “Я рисую право”, прысвечаную Міжнароднаму дню абароны дзяцей. На працягу мерапрыемства будуць гучаць вершы, бібліятэкар правядзе віктарыну, а таксама конкурс малюнкаў прававой тэматыкі.

6 чэрвеня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца літаратурная інфарміна “Аб чым шэпчуць клёны”, прысвечаная 180-годдзю з дня нараджэння польскай пісьменніцы Элізы Ажэшкі. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніцы, правядзе агляд твораў, прагучаць урыўкі з яе прозы і вершаў.

6 чэрвеня філіял “Лылойцінская сельская бібліятэка” запрашае на гучныя чытанні “Летнее чтение – вот это приключение”. Бібліятэкар паведаміць прысутным аб адкрыцці конкурсу летняга чытання. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць літаратурныя віктарыны, гучныя чытанні твораў, адгадванне загадак і шэраг тэматычных крыжаванак. Самыя актыўныя будуць узнагароджаны заахвочвальнымі прызамі. Дзеці пазнаёмяцца з новымі цікавымі кнігамі з выставы “У книжек нет каникул” і паглядзяць любімыя мультфільмы.

10 чэрвеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца гульнёвая праграма пад назвай “Пусть лето звонкое смеётся”. На мерапрыемства будуць запрошаны дзеці школьнага лагера “Маленькая страна” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Бібліятэкарам будуць падрыхтаваны цікавыя і захапляльныя гульні і конкурсы для гасцей.

11 чэрвеня філіял “Залеская бібліятэка” запрашае на гульнёвую праграму “З кнігай сябруем, кнігу чытаем, кніга найлепшы настаўнік”. Дзеці адправяцца ў займальнае падарожжа па кніжнай краіне, дзе сустрэнуцца з любімымі літаратурнымі героямі, прымуць удзел у гульнях і віктарынах, пазнаёмяцца з кніжнай выставай і навінкамі дзіцячай літаратуры.

15 чэрвеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізаваны экапалігон “Сохраним землю, сохраним жизнь”, прысвечаны Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя. Прысутных чакае займальнае віртуальнае падарожжа па самых прыгожых кутках прыроды Беларусі, падчас якога школьнікі прымуць удзел у віктарыне “Зялёная Беларусь”, экалагічнай акцыі “Спыніцеся! Другой зямлі не будзе.” На мерапрыемства будуць запрошаны школьнікі спартыўнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №7 г. Смаргоні”.

17 чэрвеня Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на патрыятычны ўрок “Помним героев войны”, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў Смаргонскім раёне. Моладзь павінна ведаць значэнне Перамогі і заўжды аддаваць даніну павагі героям-пераможцам – беларускаму народу. Вядучыя “перагарнуць” старонкі памяці з дапамогай электроннай прэзентацыі.

20 чэрвеня ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца гадзіна гісторыі “Ровно в четыре часа”, прысвечаная 80-годдзю з дня пачатку Вялікай Айчынай вайны і абароны Брэсцкай крэпасці. З удзелам працаўнікоў сектара культуры і вольнага часу “Крэўскі Дом культуры” будзе паказана пастаноўка В.Міхно “Тры споведзі”, прагучаць вершы і песні ваеннай тэматыкі.

25 чэрвеня Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на прэзентацыю кнігі смаргонскай журналісткі Галіны Антонавай “Самародкі”, якая адбудзецца ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3”. Выхад кнігі – вынік двухгадовай працы над аўтарскім праектам аб нашых зямляках, самадзейных майстрах, надрукаваным у газеце “Светлы шлях”. На свята завітаюць героі кнігі: аўтары смаргонскіх рукатворных шэдэўраў.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi