Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 2 ліпеня бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2” запрашаюць дзяцей, а таксама іх бацькоў, бабуль і дзядуль, якія любяць наведваць бібліятэку і чытаць цікавую літаратуру, прыняць удзел у кніжным марафоне “Чытанка для дзяцей і не толькі”. Далучыцца да марафона можна ў любы момант, для ўдзелу дастаткова толькі жаданне чытаць.

2 ліпеня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запросіць на гульнёвую праграму “Доброе слово и кошке приятно”. Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць конкурсы, гульні, загадкі, віктарына на тэму дабрыні. Бібліятэкар раскажа гасцям аб помніках Дабрыні, якія існуюць на свеце. Падчас мерапрыемства будзе працаваць кніжная выстава “Без добра на этом свете жить не могут даже дети!”.

2 ліпеня ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” пройдзе гадзіна інфармацыі “Завешся ты ласкава Белай Руссю”, прымеркаваная да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Бібліятэкар пазнаёміць з гісторыяй узнікнення свята, найважнейшымі падзеямі ў гісторыі нашай краіны. Госці мерапрыемства змогуць прыняць удзел у пазнавальнай віктарыне, адказаць на пытанні, прысвечаныя галоўным сімвалам краіны.

3 ліпеня ў рамках святочных мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у гарадскім парку будзе працаваць бібліясквер “Квітней і красуй, дарагая мая Беларусь”. Для гасцей свята будзе прапанавана: выстава “У адзінстве народа – сіла дзяржавы”, фліпчарт “Край свой родны абыду, скарбы розныя знайду”, эрудыт-гульня “Путешествие во времени”, бібліятэчны квілт “По стране шагает праздник”, выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык”, аквагрым, гульнёвы атракцыён “О, Беларусь, краіна родная!”, музычныя кампазіцыі “Мы аб родным краі весела спяваем!”.

12 ліпеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №3” адбудзецца гутарка на тэму “Всё будет в шоколаде”, прысвечаная Сусветнаму дню шакаладу. На мерапрыемства будуць запрошаны дзеці са школьнага лагера ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні”. Бібліятэкар раскажа гісторыю ўзнікнення шакаладу, прапануе разгадаць загадкі і даць адказы на пытанні віктарыны, правядзе агляд кніг на шакаладную тэматыку, размешчаных на выставе “Шоколадная страна”.

14 ліпеня Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на прававую гадзіну “Поговорим о налогах” да Дня работнікаў падаткавых органаў. Бібліятэкары пазнаёмяць з сістэмай падаткаабкладання Рэспублікі Беларусь, размеркаваннем сродкаў дзяржаўнага бюджэту краіны. Гульня “Наглядны прыклад” дазволіць замацаваць атрыманыя веды.

22 ліпеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” пройдзе творчае крэда “Свой скарб табе, народ я аддаю” з нагоды 140-годдзя з дня нараджэння Цёткі. Мерапрыемства накіравана на пашырэнне ўяўлення пра асобу і творчасць беларускай паэткі Алаізы Пашкевіч, шырока вядомай пад псеўданімам Цётка, а таксама прывіццё цікавасці да беларускай літаратуры, выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі і чытацкай культуры.

24 ліпеня на тэрыторыі філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца свята вёскі “Прывітанне, зямляк!”. Брэндавае мерапрыемства прысвечана Дню роднай вёскі і жыхарам аграгарадка Ракаўцы. Па традыцыі пройдуць гулянні, будуць праведзены конкурсы, гульні. Для гасцей свята прагучаць вяселыя песні ў выкананні группы “Натхненне” філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”, выступяць мясцовыя самадзейныя артысты і тэатр мініяцюр “Вясёлы калейдаскоп” сектара культуры і вольнага часу “Крэўскі дом культуры”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi