Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
i (16)_.jpg 25 ліпеня на гасцінным падворку сям’і Рэгіны і Івана Мілеўскіх, у Вайнідзенятах, адбылося свята вёскі “Куточак сэрцу дарагі”. Свята стала добрай магчымасцю сабрацца разам аднавяскоўцам і яшчэ раз пераканацца ў тым, што няма ў свеце больш дарагога кутка, чым той, дзе табе пашчасціла нарадзіцца і жыць. Вяскоўцаў радавалі сваёй творчасцю самадзейныя артысты філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” Кацярына Варанішча, Любоў Брытаўчанка, Ала Шарко, Валянціна Будзько. Наша юная зорачка Ульяна Кучко пакарыла сэрцы слухачоў выдатным выкананнем песень пад гітару. Душэўныя і жартоўныя песні стваралі цудоўны святочны настрой. Прыемным падарункам стала выступленне мясцовага жыхара Аляксандра Шарко, які выканаў песню пад гітару. На працягу свята працавала кніжная выстава. Кожны меў магчымасць атрымаць літаратуру і стать чытачом бібліятэкі.


i (19).jpg
i (20).jpg
2_2.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi