Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg 4 жніўня ў дэндрасадзе Смаргонскага вопытнага лясгаса мікрараёна “Заходні” філіял “Гарадская бібліятэка №3” правядзе бібліяпікнік “По книжным тропинкам лета” у рамках абласнога праекта “ЛітФэст”. На мерапрыемства будуць запрошаны дзеці з ДУА “Яслі-сад №10 г.Смаргоні”. Бібліятэкары правядуць літаратурны агляд кніг пісьменнікаў А.Зэкава і У.Суцеева. Будуць зачытаны вершы-загадкі, займальныя чыстагаворкі і скарагаворкі. Прапанавана скласці пазлы па творы У.Суцеева “Под грибом”.

6 жніўня Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на ток-шоў “Домашние любимцы”. Вядучыя разам з валанцёрам Дабрачыннага грамадскага аб'яднання дапамогі бяздомным жывёлам “Сморгонь, будь добрее” абмяркуюць пытанні выхавання дамашніх жывёл, адказнасць за сваіх гадаванцаў. Кола тэм – разнастайная, фармат – непрадказальны. Сенсацыйныя ролікі з інтэрнэту створаць цёплую атмасферу.

8 жніўня адбудзецца брэндавае мерапрыемства – свята вёскі Данюшава пад назвай “З любоўю і павагай да людзей: фэст у Данюшава”, падрыхтаванае супрацоўнікамі філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб”. Дзеянне разгорнецца на пляцоўцы каля касцёла перад імшой у Данюшаўскім касцёле Святой Троіцы. Госці мерапрыемства даведаюцца аб гісторыі вёскі і касцёла, пабудаванага з дрэва ў 1809 годзе. У святочнай праграме прыме ўдзел народны ансамбль песні і танца “Крыніцы” Ашмянскага раёна. Падчас свята будуць працаваць атракцыёны.

9 жніўня бібліятэкар філіяла “Асінаўшчызненская сельская бібліятэка” правядзе конкурс малюнкаў “Мой домашний питомец”, прысвечаны Міжнароднаму дню котак і катоў. Прысутныя даведаюцца аб тым, што па ініцыятыве Міжнароднага фонда па ахове жывёл гэты дзень святкуецца штогод і аб'ядноўвае мільёны ўладальнікаў катоў па ўсім свеце. Бібліятэкар пазнаёміць юных удзельнікаў мерапрыемства з рознымі пародамі котак і раскажа аб звычках хатніх любімцаў, а таксама аб адказнасці за іх жыццё і здароўе, правядзе віктарыну і падвядзе вынікі конкурсу малюнкаў.

11 жніўня ў гарадскім парку ў рамках абласнога праекта “ЛітФэст” супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” правядуць для дзяцей бібліяпікнік “С книгой на природу”. У праграме мерапрыемства віктарыны, рухомыя гульні, крыжаванкі, пазлы, разгадванне мелодый з мультфільмаў, кніжная выстава.

12 жніўня ў філіяле “Гарадская бібліятэка № 2” пройдзе сустрэча з кніжнымі сябрамі “Запрашаем вас чытаць, фантазіраваць, гуляць”. Юныя ўдзельнікі мерапрыемства сустрэнуцца з любімымі героямі беларускіх народных казак: “Зайкава хатка”, “Стары конь”, “Лёгкі хлеб”, “Пшанічны каласок”. У час гульні хлопчыкі і дзяўчынкі будуць прыгадваць любімых казачных герояў, пазнаваць казку па ўрыўку. Бібліятэкар праведзе агляд навінак літаратуры.

13 жніўня філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае ўсіх прыхільнікаў рамяства і прыгажосці на майстар-клас па рукадзеллю “Радасць ад умелых рук”. Наталля Стальчынская пазнаёміць прысутных з асновамі працы з фаамеранам, а бібліятэкар прапануе агляд літаратуры па традыцыйных і сучасных народных рамёствах.

18 жніўня Смаргонская раённая бібліятэка сумесна з філіялам “Залеская сельская бібліятэка” у рамках абласнога праекта “ЛітФэст” у чарговы раз запрашаюць усіх жадаючых на пляцоўку каля Залескага сельскага выканаўчага камітэта, дзе свае дзверы адчыніць бібліясквер “Вы еще не читаете? Тогда мы идем к вам!”. Удзельнікаў чакаюць конкурсна-гульнёвая праграма “Сусвет дзяцінства”, кніжныя выставы, квілт “Мая любімая кніга”, фліпчарт “Край свой родны абыду – скарбы розныя знайду” і шмат настольных гульняў.

25 жніўня філіял “Гарадская бібліятэка №1” сумесна з філіялам “Гарадская дзіцячая бібліятэка” у рамках абласнога праекта “ЛітФэст” правядуць літаратурны часопіс “Как прекрасен книжный мир”. Прысутныя акунуцца ў атмасферу дзівоснай краіны казак з любімымі героямі. На працягу мерапрыемства дзеці прачытаюць ўрыўкі з вядомых казак і вершаў, адгадаюць прадметы з “Волшебного ларца”, прымуць удзел у займальных конкурсах і віктарынах “Сказочная буква”, “НЕ обманись”, “Сказочная викторина”, “Угадай сказку по отрывку”. Увазе прысутных будзе прадстаўлена пастаноўка казкі “Кот, петух и лиса” лялечнага тэатра “Праменьчык” філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Будзе арганізавана выстава-прагляд “Да ведаў з кнігай і бібліятэкай”.

27 жніўня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на Дзень інфармацыі “Для вас, ребятишки, новые книжки!”. На працягу дня можна будзе пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі па розных тэмах, праслухаць падрабязны агляд новых паступленняў, якія прадстаўлены на кніжнай выставе “Здравствуйте, мы новенькие!”. Вас чакае рэкамендацыйная гутарка-прагляд “Добрыя кнігі – сябры назаўжды”, падрыхтаваны лістоўкі з выказваннямі вядомых людзей аб чытанні, інфармацыйныя закладкі “Правілы чытання”.

29 жніўня ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” для маленькіх чытачоў адбудзецца літаратурнае свята “Лето не прощай, а до свидания!”, прысвечанае канца лета і канікул. Маленькіх чытачоў чакаюць цікавыя конкурсы, эстафеты і рухомыя гульні.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi