Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
i (3).jpg 8 жніўня адбылося свята вёскі Данюшава пад назвай “З любоўю і павагай да людзей: фэст у Данюшава”, падрыхтаванае супрацоўнікамі філіяла “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” сумесна з душпастырам данюшаўскай парафіі ксяндзом пробашчам Уладзіславам Сурвіла. Дзеянне разгарнулася на пляцоўцы каля касцёла перад святой імшой у Данюшаўскім касцёле Найсвяцейшай Тройцы.
Госцей мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла з гісторыяй вёскі і касцёла, пабудаванага з дрэва ў 1809 годзе, прапанавала кніжныя навінкі і іншую літаратуру, запісала чытачоў у бібліятэку-клуб. Радасны настрой стварыла выступленне народнага ансамбля песні і танца “Крыніцы” ГУК “Ашмянскі раённы цэнтр культуры”. Удзельнікі калектыву падаравалі цудоўную канцэртную праграму “Спявай душа!”, якая ўразіла прысутных душэўнасцю і шчырасцю пры выкананні кампазіцый. Працягнулася ўрачыстасць у касцёле.
Падчас свята працавалі атракцыёны, гандлёвыя рады. Была аформлена тэматычная фатазона, дзе кожны меў магчымасць сфатаграфавацца.


i (2).jpg
i (6).jpg
i (4).jpg
i.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi