Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20210909_132644.jpg 11 верасня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” для вучняў 6 “А” класа УА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні” было арганізавана віртуальнае падарожжа “Адкрый для сябе беларускую кнігу”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства. Прысутныя здзейснілі экскурс ў гісторыю беларускай кнігі, паразважалі аб лёсе сучаснай беларускай літаратуры, прынялі ўдзел у інтэлектуальнай віктарыне “Розум перамагае сілу” і ў гульні “Даскажыце выслоўі”. На працягу сустрэчы гучалі вершы беларускіх паэтаў, прысвечаныя роднай мове. Увазе чытачоў была прадстаўлена цікавая электронная прэзентацыя “Кніжныя навінкі”. Вядучыя Васілеўская А.І. і Самахвастоўская Н.У. правялі для прысутных агляд літаратуры па кнігах-юбілярах 2021 года.

20210909_130248.jpg
20210909_130336.jpg
20210909_130933.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi