Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
MCfgcAn0-zE.jpg 17 верасня Смаргонская раённая бібліятэка далучылася да святкавання Дня народнага адзінства. На этнічны калейдаскоп “Адзінства культур маёй краіны” завіталі старшакласнікі ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні”.
У нашай краіне на працягу стагоддзяў побач жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў, рэлігій і культур. Вядучая Дурэйка З.А. расказала аб агульнай гісторыі, якая звязвае ўсіх грамадзян у адзіную сям’ю. Каб заахвоціць удзельнікаў мерапрыемства, бібліятэкар падрыхтавала цікавую гульню-віктарыну. Моладзь з задавальненнем “павандравала” па “Беларусі культурнай”, адшукала гарады Гродзенскай вобласці ў рэбусе-квадраце, правільна размясціла гістарычныя помнікі на карце і выканала шмат іншых заданняў.. Пераможцы атрымалі прызы.

WvybUpOn_y0.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi