Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi

Крупные мероприятия в агрогородках

5 снежня бібліятэкар філіяла “Жодзішкаўская сельская бібліятэка” запрасіла дзяцей на ўрок прававых ведаў “Человек. Государство. Закон.”, прысвечаны Сусветнаму дню дзіцяці. Школьнікі пазнаёміліся з гісторыяй стварэння і асноўнымі палажэннямі міжнародна-прававых дакументаў аб правах чалавека, разглядзелі выпадкі парушэння правоў чалавека і спосабы іх абароны. Больш даведацца аб правах дзiцяцi i замацаваць атрыманыя веды дзецям дапамагла віктарына.

Чытаць далей

26 лістапада ў філіяле “Вішнеўская сельская бібліятэка” адбыўся літаратурны партрэт “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча”, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча. Вядучая пазнаёміла з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка. Былі зачытаны ўрыўкі з твораў аўтара. Бібліятэкар падрыхтавала выставу-прагляд “Быў. Ёсць. Буду”. Чытачам была прастаўлена карціна мастака А. Бяляўскага па творы У. Караткевіча “Дзікае паляванне караля Стаха”, якую мастак падараваў аддзелу культуры і адпачынку “ Вішнеўскі дом культуры”.

Чытаць далей

12 лістапада ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбыўся гістарычны экскурс “Женщины русской революции”, прысвечаны Дню Кастрычніцкай Рэвалюцыі. На мерапрыемства былі запрошаны вучні ДУА “Войстамскі яслі-сад-базавая школа”. Для прысутных быў падрыхтаваны цікавы матэрыял пра гісторыю Кастрычніцкай Рэвалюцыі, пра жанчын-рэвалюцыянерак Надзею Крупскую, Клару Цэткін, Розу Люксембург, Інэсу Арманд, Веру Фігнер, без якіх гэта падзея магла і не адбыцца.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi