Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
3 кастрычніка ў філіяле “Залеская сельская бібліятэка” для жыхароў паважанага ўзросту аграгарадка Залессе і суседніх вёсак адбыўся вечар адпачынку “От сердца к сердцу, от души к душе”. Дзень пажылых людзей – гэта не проста свята, а яшчэ адна магчымасць адпачыць і пагутарыць адзін з адным.

Чытаць далей

“Уважение к ближнему – уважение к себе!”, пад такой назвай 2 кастрычніка бібліятэкар філіяла “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” правяла гадзіну міласэрнасці для пажылых людзей Дома сумеснага самастойнага пражывання “Бялкоўшчына”.

Чытаць далей

Напярэдадні Міжнароднага дня пажылых людзей бібліятэкар філіяла “Сінькоўскі сельская бібліятэка” прыняла ўдзел у дэкадзе “Залаты ўзрост” па абслугоўванні пажылых чытачоў на даму пад назвай “Спешите делать добрые дела”.
Бібліятэкар не проста прыносіла кнігі і віншавальныя паштоўкі сваім чытачам “залатога ўзросту”, а і абмяркоўвала з імі кніжныя навінкі, падтрымлівала гутарку на любыя тэмы. Так, з Соф'яй Адамаўнай Шчаснай пагаварылі пра здароўе, Вера Васільеўна і Анатоль Міхайлавіч Карабінскія падзяліліся навінамі пра жыццё унукаў і дзяцей, расказалі пра сям'ю Вяршковічаў, з якой яны сябруюць. Прыемнымі заўсёды бываюць сустрэчы з Аўчыннікавай Уладзіславай Адольфаўнай, цікава і пазнавальна праходзяць сустрэчы з Жалевіч Тамарай Пятроўнай, былой настаўніцай, якая цяпер вядзе ўрокі ў нядзельнай школе пры храме в.Кеўлы.

Чытаць далей

Апошнiя каментарыi