Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg

1 снежня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам адбудзецца сустрэча-размова “Зона рызыкі” са спецыялістам ДУ “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” фельчарам-валеолагам Кундро А.І., якая раскажа аб метадах прафілактыкі заражэння СНІДам і адкажа на пытанні прысутных.

1 снежня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізаваны і праведзены шок-урок “Территория АнтиСПИД”, прысвечаны Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Бібліятэкары паведаюць падлеткам аб гісторыі ўзнікнення ВІЧ, аб важных жыццёвых каштоўнасцях чалавека, аб прычынах і трагічных выніках гэтай хваробы. На працягу мерапрыемства будзе праведзена віктарына “Што ты ведаеш пра СНІД”, арганізавана кніжная выстава “Знание – наша лучшая защита”. На сустрэчы будуць прысутнічаць вучні 9”А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Сморгоні”.

1 снежня філіял “Гарадская бібліятэка №3” запросіць вучняў 10 класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Смаргоні” на інфармацыйную гадзіну “Осторожно: СПИД”, прысвечаную Сусветнаму дню барацьбы са СНІДам. Перад падлеткамі выступіць спецыяліст ДУ “Смаргонскі занальны цэнтр гігіены і эпідэміялогіі” фельчар-валеолаг Кундро А.І. і раскажа аб праблеме СНІДу ў Смаргонскім раёне на сённяшні дзень. Дзецям будзе прапанавана разгадаць крыжаванку, адказаць на пытанні віктарыны, паглядець некалькі відэаролікаў. У канцы размовы прагучыць верш-заклік у выкананні вучняў аб правільным стаўленні да жыцця.

1 снежня да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам у філіяле “Лылойцінская сельская бібліятэка” пройдзе гадзіна карысных парадаў “Недалёка і няблізка ходзяць людзі з “групы рыска”. Вучні атрымаюць інфармацыю пра тое, як можна выявіць ВІЧ, якім чынам адбываецца заражэнне гэтым вірусам. Бібліятэкар раскажа аб мерах прафілактыкі, аб актуальнасці праблемы СНІД і аб эфектыўных спосабах папярэджвання заражэння, дзеці праслухаюць статыстычную інфармацыю.

3 снежня літаратурна-музычная гасцёўня “Сустрэчы” Смаргонскай раённай бібліятэкі запрашае аматараў паэзіі і прыхільнікаў творчасці А.Клемянок на бенефіс пісьменніцы “Мой Палац паэзіяй завецца”, прысвечаны 60-годдзю смаргонскай паэтэсы. У аснове праграмы адкрыты аповяд нашай таленавітай зямлячкі пра сябе і сваю творчасць. Гэта своеасаблівы маналог з дэкламацыяй, у якім маналогі паэтэсы пра асабістае жыццё спалучаюцца з вершамі, створанымі за шматгадовы творчы шлях.

10 снежня філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на краязнаўчую гадзіну “Ён музыцы сэрца аддаў”, прымеркаваную да 145-годдзя з дня нараджэння Мечыслава Карловіча, польскага дырыжора, кампазітара, які за сваё кароткае жыццё паспеў зрабіць дастаткова многа для еўрапейскай музычнай культуры. Бібліятэкар паведаміць пра дзіцячыя і юнацкія гады Мечыслава Карловіча, зачытае ўспаміны мясцовых жыхароў пра сям’ю Карловічаў, якія жылі ў маёнтку каля Вішнева і які прадстаўляў сабой на той час рамантычны куток, дзе сучаснасць цесна перапляталася з гісторыяй. Наведвальнікі пазнаёмяцца з партрэтам Мечыслава Карловіча, які напісаў вядомы мастак Беларусі Анатоль Бяляўскі і падараваў яго мясцоваму Дому культуры. Прагучыць верш “Мечыславу Карловічу”, які напісала былая настаўніца Вішнеўскай сярэдняй школы Валянціна Іосіфаўна Дыро.

15 снежня да Міжнароднага дня гарбаты філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае сваіх сяброў і прыхільнікаў у “Мон-кафэ” на сямейныя пасядзелкі, дзе за шклянкай гарбаты і салодкімі пачастункамі пазнаёмяцца з гісторыей ўзнікнення свята, а таксама даведаюцца, як правільна выбіраць гатунак гарбаты пры пакупцы. Афіцыянтка “Мон-кафэ” правядзе майстар-клас па розных традыцыях заварвання гарбаты: рускіх, ангельскіх, індыйскіх.

28 и 29 снежня на працягу дня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” прадоўжыць сваю работу творчая майстэрня “Творим вместе”, дзе дзецям можна будзе вырабіць далікатныя сняжынкі, прыгожых анёлкаў і яркія навагоднія паштоўкі.

26 снежня філіял “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” запрашае на калядную сусутрэчу “Встречаем Новый год”. За кубачкам гарбаты наведвальнікі мерапрыемства пагавораць аб асаблівасцях рыхтавання калядных страў, абмяняюцца лепшымі хатнімі рэцэптамі. Разам з вядучай праспяваюць калядныя песні з пажаданнямі дабра і міру кожнаму.

30 снежня , напярэдадні Новага года, у філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца пазнавальная гадзіна “Как встречают Новый год люди всех земных широт”. З аповяду бібліятэкара можна будзе даведацца аб тым, як сустракаюць Новы год у розных краінах, пра звычаі, традыцыі і асаблівасці. Дзецям будуць прапанаваны гульні, цікавыя конкурсы, эстафеты. Кожны ўдзельнік мерапрыемства атрымае салодкі падарунак.

30 снежня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” у рамках клуба “Гаспадыня” адбудзецца вечар “Святло Каляднай зоркі”, прысвечаны Калядам. Удзельнікам мерапрыемства бібліятэкар раскажа пра гісторыю свята і яго традыцыі. Для гасцей будзе падрыхтаваны салодкі стол.

31снежня філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на гульнёвую мазаіку “Подарок для ёлочки” у рамках правядзення навагодняга балю “Карнавальная ночь”, прымеркаваную да Новага года. Гасцей чакаюць гульні, танцы і навагоднія прыгоды.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi