Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
image_50402049.jpg 3 снежня ў рамках літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” Смаргонскай раённай бібліятэкі адбыўся бенефіс “Мой Палац паэзіяй завецца” з нагоды юбілею вядомай зямлячкі, таленавітай журналісткі і паэткі Алы Леанідаўны Клемянок. Падчас сустрэчы ў яе ўласным выкананні гучалі вершы, якія абудзілі самыя лепшыя ўспаміны. Пародыі на А.Быкава і А.Зэкава прымусілі ўсміхнуцца аматараў яе творчасці. “Карацелькі” – маленькія аповеды не больш за сто слоў – найшлі выклік ў душы прыхільнікаў. Маналогі паэтэсы пра асабістае жыццё спалучаліся з яшчэ адным з яе талентаў – талентам спявачкі.
На мерапрыемстве гучала шмат шчырых віншаванняў. Дырэктар дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” Афанасьева С.М. падзякавала Алу Леанідаўну за сяброўства і супрацоўніцтва, пажадала натхнення і таленту, каб ствараць самой і натхняць іншых. Упрыгожылі атмасферу літаратурнага свята лірычныя песні ў выкананні Ігара Кавальскага.

image_50440449.jpg
image_50453249.jpg
image_50425345.jpg
image_50399745.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi