Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
кормушка3.jpg У лютым у філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” праходзіць бібліятэчная акцыя “Памажы пярнатым выжыць”, далучыцца да якой могуць усе юныя чытачы, неабыякавыя да жыцця птушак.
На працягу месяца дзяўчаты і хлопцы прыходзяць у чытальную залу і майструюць кармушкі з прыгатаваных загадзя нарыхтовак: пакетаў з-пад соку, пластыкавых бутэлек, штучных галінак з зялёнымі лісточкамі, тоўстых нітак, рознакаляровай паперы. Дзеці размаўляюць пра птушак, якія зімуюць у нашых краях, аб тым, як ім цяжка зімой, як яны перажываюць голад, холад, маразы, як умеюць пракарміцца і не загінуць.
Авёс, семачкі сланечніка, насенне гарбуза, крошкі пшанічнага хлеба, проса, сушаныя ягады – традыцыйны корм для птушак у зімовы час. Разам з бібліятэкарам дзеці развешваюць кармушкі з кормам на галінках дрэў. Гэта займальны занятак, які дастаўляе ўдзельнікам мерапрыемства велізарнае задавальненне і прывучае іх клапаціцца аб птушыных сябрах.


кормушка4.jpg
кормушка1.jpg
кормушка5.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi