Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20210825_110302.jpg 25 жніўня супрацоўнікі філіялаў “Гарадская бібліятэка №1” і “Гарадская дзіцячая бібліятэка” правялі літаратурны часопіс “Как прекрасен книжный мир” у рамках абласнога праекта “ЛітФэст”. На сустрэчу ў бібліясквер “Вы ещё не читаете? Тогда мы идём к вам!” былі запрошаны выхаванцы з ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”. Разам з бібліятэкарамі дзеці адправіліся ў дзівосную краіну казак, дзе іх чакалі сустрэчы з казачнымі героямі, цікавыя конкурсы і віктарыны: “Узнай сказку”, “НЕ обманись”, “Вспоминалки”, “Угадай сказку по отрывку”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з задавальненнем глядзелі інсцэніроўку “Сказки Бабушки-Загадушки” лялечнага тэатра “Праменьчык” філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка”.
На працягу мерапрыемства вядучыя чыталі ўрыўкі з вядомых казак і вершаў, дзеці адгадвалі прадметы з “Волшебного ларца”, прымалі актыўны ўдзел ў музычнай размінцы “Отдохни и потанцуй”. Увазе прысутных была прадстаўлена выстава-прагляд “Да ведаў з кнігай і бібліятэкай”.
У канцы сустрэчы кожны маленькі ўдзельнік атрымаў прыз і салодкі падарунак.

20210825_110950.jpg
i_1.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi