Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg На працягу месяца ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” пройдзе бібліятэчная акцыя “Памажы пярнатым выжыць”. Снегу прыбавілася і птушкам усё цяжэй дабываць сабе корм, таму запрашаем усіх нашых сяброў, неабыякавых да жыцця пярнатых, далучыцца да акцыі. Для гэтага патрэбна зрабіць кармушку, павесіць яе ў садзе ці парку, палажыць корм. А вось як зрабіць кармушку з падручных матэрыялаў, чым карміць птушак, вы даведаецеся, звярнуўшыся ў бібліятэку.

2 лютага філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на пазнавальную гадзіну “Небяспечная прыгажосць”, прымеркаваную да Cусветнага дня водна-балотных угоддзяў. Бібліятэкар разам з удзельнікамі мерапрыемства здейсніць падарожжа ў незвычайны, таямнічы свет балот, дзе можна ўбачыць рэдкія расліны, птушак і звяроў, даведацца пра карысць балот, пачуць шмат міфаў, казак, гераічных і фантастычных гісторый.

19 лютага ў філіяле “Гарадская дзіцячая бібліятэка” адбудзецца альманах роднай мовы “Жыві, наша мова!”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Прысутных чакае паведамленне пра гісторыю ўзнікнення Міжнароднага дня роднай мовы, пра цяжкі і складаны шлях у яе развіцці, знаёмства з выказваннямі беларускіх дзеячаў пра родную мову на аснове літаратурных і музычных твораў. Супрацоўнікі бібліятэкі пакажуць прыгажосць роднага слова, багацце нашай духоўнай спадчыны, зробяць агляд літаратуры з кніжнай выставы “Радзіма на старонках кніг”. Удзельнікі мерапрыемства адкажуць на пытанні інтэрактыўных віктарын “Падарожжа ў родную мову” і “Беларуская казка – розуму падказка”.

19 лютага філіял “Гарадская бібліятэка №1” запрашае на літаратурную вандроўку “Крыніцай звіняць твае словы, мая беларуская мова!”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы. Вядучыя паведаюць пра ўзнікненне беларускай мовы, аб цяжкасцях і выпрабаваннях, якія выпалі на яе лёс і пра цяперашняе становішча. На працягу сустрэчы прысутныя змогуць прыняць удзел у гучных чытаннях вершаў на роднай мове і ў культуралагічным эрудыцыёне “Зямля пад белымі крыламі”.

19 лютага ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца гадзіна мовы “Родная мова! Ты назаўжды са мною”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы. З аповяду бібліятэкара можна будзе даведацца аб вялікай значнасці роднай мовы для кожнага з нас, аб тым, як узнікла мова і чаму мы павінны яе шанаваць і адносіцца з павагай.

21 лютага філіял “Городская бібліятэка №3” запрашае на урок ведаў “Святло роднай мовы”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Вучням 5 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №3 г.Смаргоні” бібліятэкары прапануюць акунуцца ў чароўны свет роднай мовы, паслухаць, як яна гучыць. На працягу размовы прагучаць вершы беларускіх пісьменнікаў, будзе прапанавана паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні “Знаўцы беларускай мовы”, адказаць на загадкі-жарты і паглядзець рэкламны ролік “Смак роднай мовы”.

21 студзеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца вечарына-сустрэча “Здесь сердцу каждому тепло”. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба “Гаспадыня”, для якіх прагучаць шчырыя віншаванні з пажаданнямі усяго найлепшага ў Новым 2022 годзе. Гасцям будзе прапанавана гарачая гарбата з салодкімі ласункамі, каб разам адпачыць і прыемна правесці час.

23 лютага філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на віртуальную мемарыяльную экспазіцыю “Воинская честь и слава“, прымеркаваную да Дня абаронцаў Айчыны. Бібліятэкар раскажа прысутным аб вялікім прызначэнні арміі – заступніцы народа і інтарэсаў краіны, правядзе абзор літаратуры з выставы, прагучаць вершы, прысвечаныя абаронцам Айчыны.

24 лютага філіял “Гарадская бібліятэка №2” запрашае на гульнёвыя заняткі “В мире опасных предметов”, прымеркаваныя да Адзінага дня бяспекі. Бібліятэкары правядуць гульнёвы трэнінг “Што рабіць, калі…”, конкурс “Знаўцы правіл бяспекі”, вясёлую гульню “Гэта Я!”, намалююць калаж “Правілы бяспекі”. У канцы мерапрыемства дзёці атрымаюць памяткі.

25 лютага філіял “Асінаўшчызненская сельская бібліятэка” запрашае на актуальную размову “Азбука бяспекі”, прымеркаваную да Адзінага дня бяспекі. У гульнёвай форме бібліятэкар пазнаёміць прысутных з правіламі карыстання электрапрыборамі і абыходжанні з агнём, аб алгарытме дзеянняў і паводзін у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый.





0 Комментарии

Апошнiя каментарыi