Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
Novyeknigi.png
1Nov 1. Бялявіна, В. М. Беларускі касцюм / В. М. Бялявіна, Л. В. Ракава. - Мінск : Беларусь, 2017. - 461, [2] с. У кнізе ўпершыню на аснове разнастайных гістарычных крыніц (старажытных летапісаў, хронік, актавых дакументаў XV-XIII стст. і інш.), этнаграфічнай і этналінгвістычнай літаратуры ХІХ-ХХ стст. комплексна, ва ўсёй сваёй шматварыянтнасці паказаны працэсс развіцця беларускага касцюма розных сацыяльных слаёў насельніцтва з глыбокага мінулага да сучаснасці. Багата ілюстраванае выданне разлічана на гісторыкаў, этнолагаў, мастацтвазнаўцаў і шырокае кола чытачоў, якія цікавяцца гісторыяй і культурай беларускага народа.
2Nov 2. Кляшчук, А. В. Карагод беларускіх абрадаў = Circle dance of belarusian rites : [фотаальбом] / Анатоль Кляшчук. - Мінск : Беларусь, 2015. - 379, [4] с. Кніга з'яўляецца вынікам плённай працы вядомага фотамастака, які на працягу многіх гадоў рабіў здымкі ў розных гарадах і вёсках, дзе яшчэ захаваліся ўнікальныя беларускія абрады.
3Nov 3. Ліхадзедаў, У. А. Блакада [Выяўленчы матэрыял] = Блокада = Blockade : [альбом] / Уладзімір Ліхадзедаў ; [аўтар прадмовы П. Сухарукаў ; рэдкалегія: Н. І. Качанава і інш.]. - Мінск : Звязда, 2020. - 191 с. Філакартычны альбом вядомага беларускага калекцыянера Уладзіміра Ліхадзедава, лаўрэата Прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне», будзе добрым памочнікам у вывучэнні сапраўднай, праўдзівай гісторыі. Старыя паштоўкі, многія з якіх - мастацкія, фотаздымкі часоў Вялікай Айчыннай, дакументы і лісты жыхароў з блакаднага Ленінграда сваім родным і сябрам паўстаюць перад намі пераканаўчымі апавядальнікамі аб Ленінградскай блакадзе, адлюстроўваюць ваенныя падзеі і побыт звычайных гараджан, быццам жывыя сведкі страшнага, але не забытага часу.
4Nov 4. Плескачевская, И. Н. Феномен Валентина Елизарьева / Инесса Плескачевская ; [фото Н. Багрецовой и др.]. - Минск : Звязда, 2022. - 310, [1] с. Книга известной журналистки Инессы Плескачевской посвящена жизни и творчеству знаменитого хореографа Валентина Елизарьева. Интервью с ним самим и многими известными деятелями искусства раскрывают его личность с разных сторон, а также характеризуют эпоху в художественной культуре в целом.
5Nov 5. Сцяцко, В. С. Нязломны Аляксей Талай / Валерыя Сцяцко ; [уступнае слова У. Ліпскага ; вершы Г. Аўласенкі, М. Мятліцкага, М. Пазнякова, В. Шніпа]. - Мінск : Звязда, 2021. - 182, [1] с. Аляксей Талай – параалімпійскі чэмпіён, спартыўны і грамадскі дзеяч, бізнесмен, шчаслівы муж і бацька чацвярых дзяцей. Кніга журналісткі Валерыі Сцяцко "Нязломны: Аляксей Талай" – пра барацьбу за жыццё і пераадоленне цяжкасцей, пра шлях да алімпійскіх вышынь, цяжкую працу і перамогу, пра родных і блізкіх, пра сяброў і чалавечае шчасце. Гэта восьмае выданне серыі "Адрасы Беларусі ў свеце".
6Nov 6. Чергинец, Н. И. Майор Ветров : роман / Николай Чергинец ; [художник А. Звонарев]. - Минск : Звязда, 2022. - 486, [1] с. Остросюжетный роман Николая Чергинца поднимает актуальные проблемы международного терроризма, наркотрафика, преступности. Автор показывает взаимоотношения людей, любовь, дружбу, верность, ответственность человека перед своей совестью в неординарных ситуациях. Главный герой произведения - майор Роман Ветров, ветеран афганской, войны, кадровый офицер спецназа - решает сорвать преступный план наркодельца международного масштаба. Преследуя преступников, Роман испытывает на себе множество ударов судьбы.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi