Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
pudCY4e6U-Y.jpg 24 чэрвеня ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбыўся агляд літаратуры пад назвай “Грамадства без наркотыкаў – наш выбар”. Мерапрыемства наведалі дзеці школьнага лагера “Маленькая краіна” ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс Войстамскі яслі-сад-базавая школа”.
Бібліятэкар падрыхтавала інфармацыю пра страшную хваробу – наркаманію, паведаміла аб тым, што азначае быць ад яе залежным і на якія злачынствы ідуць наркаманы для таго, каб дабыць сабе чарговую дозу. Дзеці даведаліся, на якія хітрыкі ідуць наркагандляры, каб знайсці сабе новыя ахвяры, адказвалі на пытанні, якія на іх погляд існуюць прыкметы, якія ўказваюць на тое, што чалавек залежны ад наркотыкаў. Зацікавіла школьнікаў і літаратура аб прафілактыцы барацьбы з наркаманіяй, а таксама сучасная мастацкая літаратура па гэтай тэме.

vdV8jSdyf_4.jpg
-7CsjFwoix4.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi