Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20220706_113815.jpg 6 ліпеня філіял “Гарадская бібліятэка №1” сумесна з філіялам “Гарадская дзіцячая бібліятэка” запрасілі членаў клуба “Ліра” і актыўных чытачоў бібліятэкі на літаратурна-музычны вечар “І не змоўкнуць ніколі ў свеце Купалавы словы”, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Я. Купалы і Якуба Коласа, Народных пісьменнікаў Беларусі. Вядучая А.Васілеўская паведала аб асаблівасцях творчасці класікаў, іх ролі ў беларускай літаратуры.
На працягу сустрэчы прысутныя прачыталі ўрыўкі з паэмы “Новая зямля”, вершы “Спадчына”, “Мужык”, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “Песняры вядомыя і невядомыя”, літаратурным конкурсе “Прадоўжы верш”, гучалі песні на словы вялікіх паэтаў. Упрыгожыла мерапрыемства пастаноўка беларускай народнай казкі “Не вытрываў” у выкананні лялечнага тэатра “Праменьчык” філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Увазе чытачоў была прадстаўлена кніжная выстава “Зямля бацькоў – мая зямля!”.


20220706_114330.jpg
20220706_112002.jpg
20220706_102317.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi