Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
999999999999.jpg 12 верасня да Дня бібліятэк супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі падвялі вынікі раённага конкурсу “Литературное меню для библиогурмана”. Мэтай і задачамі конкурсу з’яўляліся: выяўленне новых ідэй, нетрадыцыйных формаў і метадаў бібліятэчнай работы, папулярызацыя кнігі і чытання і знаёмства з асаблівасцямі нацыянальнай кухні, пасродкам кніг. Пошук твораў як беларускіх, рускіх, замежных класікаў, так і сучасных аўтараў, у кнігах якіх прысутнічае кулінарны рэцэпт.

Першае месца атрымалі бібліятэкары філіяла “Гарадская дзіцячая бібліятэка”. Яны прадставілі гледачам каляровае меню “Кафэ казка”. Бібліятэкары выступілі з лялькамі тэатра “Праменьчык” і паказалі ўрывак з рускай народнай казкі “Каша з тапара”.

На другім месцы апынуліся супрацоўнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3”. Бібліятэкары падрыхтавалі “Карту він” і электронную прэзентацыю па творах, у якіх былі рацэпты прыгатавання гэтых напояў.

Трэцім месцам адзначаны бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №2”. Яны падрыхтавалі цікавую электронную прэзентацыю пад назвай “Река Вилия”, прымеркаваную да Года малой радзімы, па слядах Канстанціна Тышкевіча, беларускага гісторыка, археолага, краязнаўцы.

Прыз глядацкіх сімпатыў быў прысуджаны супрацоўнікам Смаргонскай раённай бібліятэкі. Бібліятэкары прапанавалі гледачам сцэнку па творы І.А. Крылова “Демьянова уха ”.

Дыплом за лепшае ўяўленне стравы атрымала бібліятэкар філіяла “Кушлянская сельская бібліятэка”, якая падрыхтавала “Літаратурны абед па творах любімых пісьменнікаў”.


P80912-120613.jpg
P80912-114525.jpg
P80912-114632.jpg
P80912-113017.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi