Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg 2 сакавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” адбудзецца патрыятычная гадзіна “Мы – грамадзяне Беларусі”, прысвечаная 30-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Госці мерапрыемства даведаюцца, што такое Канстытуцыя і чаму яе называюць Асноўным Законам, пазнаёмяцца са структурай, асноўнымі раздзеламі і артыкуламі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, правамі і абавязкамі грамадзян нашай краіны. Прыемным завяршэннем патрыятычнай гадзіны стане віктарына з прызамі.
6 сакавіка бібліятэкары філіяла “Гарадская бібліятэка №1” запросяць членаў аматарскага аб’яднання “Ліра” і актыўных чытачоў на літаратурна-музычны букет “Есть в марте день особенный”, прысвечаны Дню жанчын. Удзельнікаў мерапрыемства чакае займальная конкурсная праграма “О женщинах от А до Я”, прагучаць вядомыя песні і вершы, прысвечаныя прыгожай палавіне чалавецтва. Плануецца запрасіць на сустрэчу тэатральную студыю “Вдохновение” УТЦСАН “Тёплый дом”.
7 сакавіка на тэматычны вечар да Дня жанчын пад назвай “Букет из самых нежных слов” будуць запрошаны наведвальнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №3”, а таксама члены аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”. Для ўдзельнікаў мерапрыемства будуць падрыхтаваны вершы, загадкі, прыпеўкі, конкурсы. На прыканцы ўсіх удзельнікаў мерапрыемства запросяць пачаставацца духмянай гарбатай з салодкімі прысмакамі.
7 сакавіка бібліятэкар філіяла “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” запрашае на святочную праграму “Открытка для мамы” да Дня жанчын. Аповед пойдзе пра гісторыю ўзнікнення і святкавання гэтага дня, пра віншавальныя паштоўкі. Бібліятэкар правядзе майстар-клас па майстэрству выраба віншавальных паштовак. Для жанчын прагучаць песні і вершы пра вясну, каханне. У праграме будуць праведзены конкурсы і гульні.
9 сакавіка ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца тэматычны вечар “Светлый праздник – женский день”, прымеркаваны да Дня жанчын. Бібліятэкар пазнаёміць гасцей мерапрыемства з гісторыяй і значэннем свята, з традыцыямі святкавання гэтага дня ў розных краінах. На працягу вечара будуць гучаць вершы, песні і словы ўшанавання жанчынам.
21 сакавіка філіял “Сольская сельская бібліятэка” запрашае ў літаратурную гасцёўню “Поэтическая радуга”, прымеркаваную да Сусветнага дня паэзіі. Удзельнікам мерапрыемства будзе прапанавана прачытаць вершы сваіх любімых аўтараў, бібліятэкар правядзе размову на тэму “А где же учат “на поэта?”. На прадстаўленай кніжнай выставе карыстальнікі пазнаёмяцца са зборнікамі паэтаў мінулых стагоддзяў, а таксама нашых сучаснікаў.
З 21 па 31 сакавіка ў філіяле “Раённая дзіцячая бібліятэка” пройдзе Тыдзень дзіцячай кнігі. Літаратурна-гульнявая праграма “Как на Книжкин день рождения…” распачне шэраг мерапрыемстваў. Школьнікі сустрэнуцца з любімымі літаратурнымі героямі, будуць спаборнічаць у веданні аўтараў і кніг, прымуць удзел у гульнях і конкурсах. Дзеці на працягу Тыдня змогуць наведаць бібліятэку і паўдзельнічаць у бібліяграфічным уроку “Гэты цуд завецца кніга”, інфармхвілінцы “Как стать Неболейкой”, экалагічнай віктарыне “Загадки мудрого Филина”, сустрэчы-прэзентацыі “Людзьмі і памяццю жыве наш край. Чароўны свет Эдзіты Бранцэвіч”. Завершыць Тыдзень літаратурна-гульнявая праграма “Книжная радуга”, дзе будуць падведзены вынікі і ўзнагароджаны пераможцы. Тыдзень дзіцячай кнігі абяцае быць цікавым і насычаным.
23 сакавіка бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае на свята кнігі “Неделя детской книги”. Свята тых, хто любіць чытаць – дзяцей і дарослых. На мерапрыемстве прысутных чакаюць вясёлыя прыгоды, сустрэчы з казачнымі героямі, падарункі.
26 сакавіка супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі запрашаюць на літаратурна-музычны вечар “Паэзія, жанчына і вясна”. Прыхільнікі бібліятэкі і чытання збяруцца ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы”, дзе адбудзецца чарговае знаёмства з новымі імёнамі цікавых людзей Смаргоншчыны. Эдзіта Бранцэвіч прадставіць сваё фальклорнае выданне “Купальскі вянок”.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi