Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1713260420899.jpg 16 красавіка ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” адбылася экскурсія “Библиотека – волшебное место, где книгам не скучно, где всем интересно” для вучняў 1 “В” класа УА “Сярэдняя школа №5 г.Смаргоні”. Бібліятэкар Алена Дзембіцкая пазнаёміла маленькіх чытачоў з абанементам і чытальнай залай, з новымі кнігамі і часопісамі, падрабязна спынілася на выбары кніг і цікава расказала пра прафесію бібліятэкара. Дзеці даведаліся, як патрэбна паводзіць сябе ў бібліятэцы, як абыходзіцца з кнігамі і як запісацца ў бібліятэку. Падчас экскурсіі школьнікі акунуліся ў чароўны свет кніг, з задавальненнем адгадвалі загадкі пра кнігу і вядомых казачных герояў, прымалі актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне “У казачнай краіне”, паглядзелі выступленне лялечнага тэатра “Праменьчык” з п'есай-казкай “Заюшкина избушка”.
На кніжнай выставе “Казачная карусель” былі прадстаўлены народныя і аўтарскія казкі.

1713260442467.jpg
1713260838711.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi