Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
3242324wes.jpg 23 студзеня ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” быў арганізаваны і праведзены паэтычны вечар “З любоўю да роднага краю”, прысвечаны 80-годдзю ўтварэння Смаргонскага раёна. На мерапрыемства былі запрошаны І.Н. Гаева і В.І. Андрушчанка. Абедзьве жанчыны па стану прафесіі – настаўнікі, па стану душы – паэтэсы. У час сустрэчы кожная з паэтак паведала аб цікавых фактах сваёй біяграфіі, аб сваіх захапленнях. Вялікую цікавасць вызвалі ў прысутных іх вершы аб родных мясцінах, аб самых дарагіх людзях свайго жыцця – бацьках, дзецях, аб вядомых людзях Смаргонскага краю. І.Н. Гаева падзялілася ўспамінамі аб сваім сяброўстве з А. Дзяругай.

Упрыгожылі паэтычны вечар музычныя нумары ў выкананні вучняў ДУА “Сярэдняя школа №5”.

324gdfgdf.jpg
IMG_20200123_120324_.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi