Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20200210_170755.jpg 10 лютага ў Смаргонскай раённай бібліятэцы ў рамках Года малой радзімы адбылася прэзентацыя кнігі «Мэсія з роду Эфраіма» рэпрэсіраванага пісьменніка Мойшэ Кульбака, які нарадзіўся ў Смаргоні. Раман-містэрыю з ідыш пераклаў на беларускую мову Сяргей Шупа. Сустрэча з перакладчыкам прайшла ў чытальнай зале бібліятэкі. Ён расказаў аб тым, што кніга была напісана ў 1922 годзе. Малады 26-гадовы аўтар перажыў толькі што сусветную вайну, рэвалюцыйныя змены і ў Беларусі, і ў Літве, і ўцёк у Берлін, які ў той час быў сталіцай свету, сталіцай культуры. І вось пад уздзеяннем берлінскай атмасферы, людзей, ацалелых ад гэтай катастрофы, якая толькі што пракацілася па Еўропе, думкі і ідэі М.Кульбака выліліся ў такі твор.
У сустрэчы таксама прынялі ўдзел музыка і выдавец Весна Касэрэс, пісьменнік Альгерд Бахарэвіч, паэтка і перакладчыца Юля Цімафеева, перакладчык Ігар Крэбс, эсэістка і паэтка Таня Скарынкіна. Яны прачыталі свае творы, якімі падтрымалі атмасферу мерапрыемства.

20200211_115206.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi