Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
jjjjjj.jpg 20 лютага ў філіял “Гарадская бібліятэка № 3” на гутарку пад назвай “Сэрцам роднага слова краніся”, прысвечаную Міжнароднаму дню роднай мовы, былі запрошаны вучні 6 “А” класа ДУА “Сярэдняя школа №5 г. Смаргоні”. Для прысутных прагучала гісторыя ўзнікнення гэтага дня, вершы такіх беларускіх пісьменнікаў аб роднай мове, як Ю. Свірка, Н. Гілевіч, Р. Барадулін і іншых. Вучні паказалі свае веды і эрудыцыю ў інтэрактыўнай гульні “Знаўцы беларускай мовы”. Было прапанавана адказаць на пытанні у пяці раздзелах: “Гэта цікава”, “Загадкі”, “Рэбусы”, “Метаграмы”, “Шарады”. Лепшыя знаўцы беларускай мовы атрымалі ў падарунак ад бібліятэкі кніжныя закладкі з напамінам аб Міжнародным дні роднай мовы. З задавальненнем вучні праглядзелі відэаролік пад назвай “Смак мовы”.
Бібліятэкар правяла агляд літаратуры па выставе кніг з аднайменнай назвай. Вучні зачыталі выказванні аб роднай мове П. Панчанкі, В. Быкава, Я Коласа, М. Багдановіча і Я. Сіпакова.

jjjj.jpg
kkkkk.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi