Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
ffhdhhh.jpg 20 лютага ў Смаргонскай раённай бібліятэцы да Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча з ветэранам Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь “Беларуская армія: учора, сёння, заўтра”. На мерапрыемства быў запрошаны старшыня Смаргонскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз афіцэраў” Матус Анатоль Станіслававіч. Ён расказаў аб святых для кожнага мужчыны паняццях – гонары, вернасці ваеннай прысяге, павазе да роднай зямлі. Старшакласнікі ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Смаргоні” з цікавасцю слухалі пра яго службовы шлях: ад лейтэнанта ракетных войскаў да падпалкоўніка фінансавай міліцыі. Маладыя людзі даведаліся ад Анатоля Станіслававіча аб разнастайных відах войскаў краіны. Мерапрыемства завяршылася праглядам відэафільма “Узброенные Сілы Рэспублікі Беларусь” і віншаваннямі.

20200220234404.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi