Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
8w_pw_j8O-M.jpg «Хусцінка сэрцу дарагая» – пад такой назвай 12 кастрычніка ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі праводзілася мерапрыемства ў рамках літаратурна-музычнай гасцінай «Сустрэчы», прымеркаванае да Дня маці. На гэтую вечарыну былі запрошаны члены грамадскай арганізацыі «Смаргонская ініцыятыва», які ўзначальваюць Вольга Чэкун і Надзея Карасёва.

Пачалося мерапрыемства віншавальнымі словамі вядучых А. Станевіч і Н. Самахвастоўскай у гонар жанчын – маці. Госці сустрэчы былі запрошаны ў цікавы экскурс аб паўлавапасадскіх шалях і арэнбургскіх хустках. А потым удзельніцы вечарыны расказалі свае гісторыі аб памятных хустачках, якія засталіся ад матуль, ці бабуль. Мерапрыемства суправаджалася мультымедыйнай прэзентацыяй і скончылася чаяваннем ў цёплай, сяброўскай атмасферы.


AMn_lBrg_UQ.jpg
b0yPd5a-7vg.jpg
CCvLGtzHGwQ.jpg
IjTMg8ucAyw.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi