Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1dya 1. Булатова, Т. Ох уж эта Люся: [роман] / Татьяна Булатова. – Москва: Эксмо, 2013. – 352 с. – (Дочки-матери. Проза Татьяны Булатовой). Люся из тех, о ком одни с презрением говорят "дура", а другие с благоговением - "святая". Вторых, конечно, меньше. На самом деле Люся - ангел. В смысле - ангельского терпения и кротости человек. А еще она - врач от бога, а эта профессия, как известно, предполагает гуманное отношение к людям. Люсиным терпением, кротостью и гуманизмом пользуются все - пациенты, муж и дети, друзья, друзья друзей и просто случайные знакомые. Те, кто любит ее по-настоящему, понимают: расточительно алмазом резать стекло, если его можно огранить и любоваться. Но сама Люся уверена: ее судьба - служить другим. Она устало стаскивает с вешалки потрепанные ангельские крылья и покорно втискивает усталые ноги в видавшие виды башмаки: ее ждут, она нужна, а значит, надо спешить - поддерживать, помогать, спасать. Жизнь продолжается.
2pad [b]2. Жыровічы: пад святым Пакровам = Жировичи: под святым Покровом = Zhyrovichy: Under the Holy Veil: энцыклапедыя / [рэдкалегія: В. У. Ваніна (галоўны рэдактар) і інш. ; пераклад на англійскую мову: А. А. Берліна і інш.; фота: А. П. Дрыбас і інш.]. - Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2020. - 228, [3] с. З даўніх часоў Жыровічы былі сакральным месцам на карце Беларусі. Пакланіцца Жыровіцкаму абразу Маці Божай, які прызнаны праваслаўнай і каталіцкай канфесіямі цудатворным і ў наш час шануецца не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі, прыходзяць не толькі беларусы, але і людзі з іншых краін, розных сацыяльных саслоўяў. Сведкам шматлікіх войнаў, якія зведала беларуская зямля, сталі сцены Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра. Жыровічы вытрывалі шматлікія выпрабаванні і зазналі ліхалецце, сёння гэта - аграгарадок. Тут захоўваюцца традыцыі мінулага і робіцца ўсё для стабільнай сучаснасці і будучыні. У ім дзейнічаюць аграрна-тэхнічны каледж, Успенскі манастыр, Мінская духоўная семінарыя, аб ім складзена гэта энцыклапедыя. Кніга ўтрымлівае каля 200 артыкулаў, прысвечаных гісторыі і сучаснасці Жыровічаў. Большасць з іх дапоўнены спісам выкарыстанай літаратуры, што мае вялікую каштоўнасць для будучых пакаленняў даследчыкаў. Даведнік будзе цікавы ўсім, хто імкнецца ведаць больш аб гісторыі і сучаснасці сваёй краіны.
3peo 3. Гарадницки, Я.А. Чалавек Рэнесансу, прадвеснік постмадэрну: мастацкі свет Уладзіміра Караткевіча / Яўген Гарадніцкі. – Мінск: Звязда, 2020. – 368 с.: іл. У кнізе, прысвечанай 90-гадоваму юбілею аднаго з самых выбітных творцаў беларускай літаратуры другой паловы ХХ стагоддзя, разглядаюцца ўсе найбольш прыкметныя складнікі яго мастацкага свету, якія ў сваёй сукупнасці ўтвараюць чароўную і прыцягальную адметнасць твораў гэтага выдатнага майстра. Увага аўтара засяроджваецца на асаблівасцях паэткі і стылю пісьменніка.
4lig 4. Марціновіч, А. Святло далёкіх зорак: гіст. апавяданні, эсэ: в 2 кн. / Алесь Марціновіч. – Мінск: Беларусь, 2020. – Кніга 2. – 367 с. Гістарычныя апавяданні і эсэ другой кнігі таксама прысвечаны выдатным людзям, якія нарадзіліся ў беларусі ці якія родам з іншых мясцін, але нямала зрабілі для нашай зямлі. Сярод іх герой вайны 1812 года Якаў Кульнеў, першы расійскі пракурор Павел Ягужынскі, дзекабрыст Іван Гарбачэўскі, апошняя гомельская княгіня Ірына Паскевіч, кампазітар Міхаіл Казімір Агінскі, філосаф Адам Сузін, даследчык Паміра і Поўначы Ота Шміт, мастак Альфрэд Ромер і інш. Дзякуючы высокаму майстэрству аўтара, чытач увачавідкі перанясецца ў той час, пра які ўзгадваецца.
5isn 5. Мятліцкі, М. М. Існасць: вершы / Мікола Мятліцкі. — Мінск : Звязда, 2020. — 608 с. Велічы гераічнай Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і сутнасці нашага пасляваеннага мірнага жыцця прысвяціў сваю новую кнігу паэзіі "Існасць" лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы, Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь паэт Мікола Мятліцкі. Дасканалым мастацкім словам аўтар уносіць багаты ўклад у духоўны свет, дапамагае ствараць сучаснаць. Звяртаецца да мінулага, значных гістарычных падзей, а таксама прыадкрывае завесу будучыні. Асаблівую ўвагу чытача накіроўвае на дасягненні ў развітай незалежнай краіне Рэспубліцы Беларусь, якая намаганнямі многіх пакаленняў здзейсніла галоўны запавет народнага песняра Янкі Купалы — заняла "свой пачэсны пасад між народамі".
6one 6. Першацвет: проза і паэзія маладых / рэдакцыйны савет: А. М. Карлюкевіч (старшыня), А. М. Бадак, С. Д. Воцінава і інш.]. - Мінск : Мастацкая літаратура, 2017 - [Вып. 4]. - 2020. - 94 с. У зборнік «Першацвет» увайшлі творы дзесяці празаікаў і дзесяці паэтаў, якія сталі пераможцамі Міжнароднага конкурсу на лепшы твор сярод маладых літаратараў.
7vab 7. Навумовіч. У. А. Вабюліманс: эпісталярны раман / Уладзімір Навумовіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2019. — 271 с. “Вабюліманс” — гэта раман пра каханне Максіма Багдановіча. Увогуле эпісталярны раман адносіцца да амаль забытых у эпоху электронных сродкаў камунікацыі такіх форм узаемаадносін паміж людзьмі, як асабістая перапіска. З перапіскі паэта захавалася вельмі мала дакументаў, таму абсалютная большасць пісьмаў, змешчаных у кнізе, — аўтарскі вымысел. У гэтых пісьмах Максім Багдановіч выступае пад рознымі псеўданімамі, як, дарэчы, і тыя жанчыны, якіх ён так шчыра кахаў. Кніга будзе цікавай для сапраўдных аматараў творчасці Максіма Багдановіча — зоркі першай велічыні на небасхіле беларускага прыгожага пісьменства.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi