Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
1_1.jpg 13 верасня напярэдадні Дня бібліятэк ў гарадскім парку прайшло свята прысвечанае прафесійнаму святу бібліятэкараў “Библиотека – территория без границ”. Вядучыя Паэт і Кніга запрашалі жыхароў і гасцей горада цікава і з карысцю правясці вольны час, Дылетант пазнаёміў прысутных з гісторыяй узнікнення бібліятэк у нашым горадзе, падчас мерапрыемства супрацоўнікі бібліятэк правялі лібмоб-акцыю “Как пройти в библиотеку”. Маленькія чытачы прынялі ўдзел у літмантажы і дэкламавалі вершы, ўдзельнічалі ў гульнёвай праграме “Улыбнулись книжки – к нам пришли детишки” і літаратурным квэсце “Вокруг да около… библиотеки”. У чым складаецца праца бібліятэкара сёння, гледачы змаглі даведацца з лялечна-тэатральнай пастаноўкі. Для аматараў мастацкага роспісу твараў была прапанавана паслуга “Аквагрым”, аформлена кніжная выстава “Библиотека – мудрый дом души”. На працягу мерапрыемства гучала музыка ў выкананні салістаў ДУК “Смаргонскага раённага цэнтра культуры“. Госцем мерапрыемства стала паэтэса Алла Клемянок, якая прадэкламавала свае вершы і павіншавала ўсіх прысутных са святам.

2.jpg
3_.jpg
4.jpg
5.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi