Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
12.jpg 16 верасня ў чытальнай зале Смаргонскай раённай бібліятэкі адбылася творчая сустрэча з беларускім пісьменнікам і журналістам, ураджэнцам Смаргоншчыны Аркадзем Трафімавічам Жураўлёвым. З нагоды 65-гадовага юбілея пісьменніка прайшло мерапрыемства “Да мяне прытулілася слова” у літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы”. З пачуццём асабліва трапяткой любові творца расказаў прысутным пра сваю малую радзіму – вёску Гарані Смаргонскага раёна, шчыра падзяліўся ўспамінамі пра дзіцячыя гады.
З асноўнымі вехамі яго творчай дзейнасці пазнаёмілі вядучыя Дурэйка З.А. і Мястоўская В.А.. Гучалі віншаванні юбіляру, а ён з удзячнасцю чытаў свае лірычныя навэлы, вершы, якія заварожваюць вобразнасцю, жывым родным словам. Музычныя нумары вучаніц ДУА “Смаргонская дзіцячая школа мастацтваў імя М.К. Агінскага” Кіры Чэкун і Ксеніі Махнач задалі добры насторой прысутным.

11.jpg
111.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi