Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
zastavkacbsbk.jpg
1gdbft 1. Давідовіч, С. Ф. Акрыленасць: вершы, паэмы / Сяргей Давідовіч. – Мінск : Беларусь, 2020. – 225 с. У кнігу вядомага паэта і празаіка Сяргея Давідовіча ўвайшлі вершы і паэмы розных гадоў. Творы пазначаны глыбокімі развагамі пра лёс Беларусі, любоў да чалавека і роднай прыроды. Для шырокага кола чытачоў.
2gdbft 2. Мазго, У. Знічкі вечнасці: вершы,песні, лірычныя мініяцюры / Уладзімір Мазго. – Мінск: Беларусь, 2020.¬ – 199 с. Кнігу склалі любоўная, філасофская і пейзажная лірыка, вядомыя песні з рэпертуару зорак беларускай эстрады, а таксама лірычныя мініяцюры, напісаныя аўтарам у розныя гады. Радкі паэта прывабліваюць сваёй непадробнай шчырасцю і душэўнай цеплынёй. Для шырокага кола чытачоў.
3gdbft 3. Саверчанка, І.В. Магія слова. Беларускія пісьменнікі ХII-ХVII стагоддзяў: эсэ / Іван Васільевіч Саверчанка. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2019. – 318 с. – іл. У кнізе прадстаўлены творчыя партрэты найбольш яркіх майстроў слова Беларусі ХII-ХVII стагоддзяў. Усебакова асветлены ўклад старажытных аўтараў у развіццё беларускай літаратуры, пашырэнне тэматычных і жанравых гарызонтаў нацыянальнага прыгожага пісьменства. Раскрываюцца мастацкія стратэгіі, творчы метад і ідэйныя пошукі выдатных пісьменнікаў-інтэлектуалаў часоў Готыкі, Рэнесанса і Барока. Для шырокага кола чытачоў.
4gdbft 4. Якімовіч, А.М. Казкі-крыжаванкі: для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Аляксей Якімовіч; мастак А.А.Нікіціна – Мінск: Народная асвета, 2020. – 55 с. : іл. У кнігу вядомага беларускага аўтара ўвайшлі казкі з прапушчанымі словамі. Устанавіць іх дзецям дапамагаюць крыжаванкі. Выконваючы разнастайныя заданні, маленькія чытачы вучацца быць уважлівымі і кемлівымі. Для малодшага школьнага ўзросту.
5gdbft 5. Юркин, И.З. Золотые рассветы мои: сборник стихов / Минск: Беларусь, 2020. – 175 с.: ил. В новый сборник Ивана Юркина вошли его лучшие стихи и тексты песен, пробуждающие добрые человеческие чувства: любовь к своей малой родине, к прекрасной белоруской природе, к женщине, память и уважение к старшему поколению, завоевавшему для нас право на свободу, мирный труд и счастливую жизнь. Для широкого круга читателей.




0 Комментарии

Апошнiя каментарыi