Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
колокольчик.jpg
7 мая ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1” будзе арганізавана і праведзена гадзіна памяці і мужнасці “Фронтовые подвиги наших земляков”, прысвечаная Дню Перамогі. Бібліятэкары паведаюць аб найбольш значных эпізодах вайны, у якіх удзельнічалі нашы ветэраны. Увазе прысутных будзе прапанавана прэзентацыя “Памяти достойны”, прысвечаная гераізму франтавікоў у гады Вялікай Айчыннай вайны. Удзельнікі мерапрыемства прымуць удзел у патрыятычнай акцыі “Напиши письмо ветерану”. Будзе прадстаўлена выстава-інсталяцыя “Вайны свяшчэнныя старонкі”.

8 мая філіял “Гарадская бібліятэка №3” правядзе квэст пад назвай “Была весна – весна Победы”, прысвечаны Дню Перамогі. Дзень 9 мая аб’ядноўвае ўсе пакаленні людзей гісторыяй мужнасці. На мерапрыемстве будзе ісці размова аб подзвігу загінулых і жывых, вядомых і невядомых героях у гісторыі нашай краіны. Перад вучнямі выступіць бібліятэкар Краўчанка І.В., якая пазнаёміць прысутных з распрацаванай інтэрактыўна-інфармацыйнай картай “Без тэрміну даўнасці. Смаргоншчына”. Вучні падзеляцца на тры каманды, атрымаюць маршрутныя лісты і будуць праходзіць пяць этапаў. У канцы вызначацца лепшыя і атрымаюць дыпломы.

8 мая філіял “Вішнеўская сельская бібліятэка” запрашае на ўрок мужнасці “У памяці вечна”. Бібліятэкар паведаміць пра маленькіх салдатаў вайны, якія не паспелі ўступіць у дарослае жыццё, не дажылі да Перамогі, а засталіся вечна юнымі. Наведвальнікаў чакае тэматычная выстава “Чытаем творы Перамогі”, якая раскажа аб людзях, якія адыгралі вялікую ролю ў Вялікай Айчыннай вайне, цікавыя факты пра вайну.

8 мая бібліятэкар філіяла “Сінькоўская сельская бібліятэка” прапануе наведвальнікам літаратурную галерэю пісьменнікаў-франтавікоў “І памяць пра вайну нам кніга пакідае!”, прысвечаную Дню Перамогі. Галерэя будзе працаваць на працягу дня. 1924 год стаў годам нараджэння вядомых усёй краіне франтавікоў-празаікаў і паэтаў. Гэта Віктар Астаф’еў, Юрый Бондараў, Барыс Васільеў, Васіль Быкаў, Булат Акуджава і Юлія Друніна. “Пакаленне 24-га” – гэта тыя, каму да пачатку Вялікай Айчыннай вайны ледзь споўнілася сямнаццаць. Вялікія бітвы і лёсы звычайных герояў апісаны ў шматлікіх мастацкіх творах, але ёсць кнігі, міма якіх нельга мінуць і пра якія нельга забываць. Яны прымушаюць чытача задумацца аб сучаснасці і мінулым, аб жыцці і смерці, аб міры і вайне.

9 мая супрацоўнікі Смаргонскай раённай бібліятэкі запросяць жыхароў і гасцей города ў гарадскі парк на інтэрактыўную бібліятэчную пляцоўку “В сердце ты у каждого, Победа!”. Усе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з кніжна-ілюстрацыйнай выставай “В сердцах и книгах – память о войне”, праверыць свае веды ў лагічнай гульні “Шифры и шифровки”, інтэрактыўнай гульні “Тревожный чемоданчик”, прайсці “Дорогой Победы”, адказаць на пытанні віктарыны “Из солдатского вещмешка”, скласці пазлы на ліпучках “Военная техника”. На імправізаванай сцяне памяці будуць размешчаны фотапартрэты пісьменнікаў, якія ўдзельнічалі ў вайне.

11 мая філіял “Раённая дзіцячая бібліятэка” запрашае на гадзіну гісторыі з паказам электроннай прэзентацыі “В символах история страны” да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Дзеці даведаюцца пра сімвалы дзяржавы – герб, сцяг і гімн, якія адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду нашага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Прысутныя прымуць удзел у дыскусіі аб ролі дзяржаўнай сімволікі для грамадзян краіны.

11 мая ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” адбудзецца сустрэча “Светлый праздник”, прысвечаная святу Вялікадня. Мерапрыемства пройдзе з удзелам членаў аматарскага аб’яднання “Вячоркі”. Бібліятэкар правядзе пасхальную віктарыну, прапануе паўдзельнічаць у конкурсах і ўспомніць традыцыі святкавання Вялікадня. Жанчыны падзеляцца сваімі сакрэтамі прыгатавання кулічоў, пірагоў і іншых вялікодных страў, раскажуць пра прыкметы свята і як святкуюць іх сем’і.

12 мая ў філіяле “Кушлянская сельская бібліятэка-клуб” да Сусветнага дня бульбы, у рамках аматарскага аб’яднання “Ля каміна”, пройдзе дзень карысных парад-паведамленняў “Белорусские колдуны, или Про картошку по-немножку”. Прысутныя даведаюцца аб гісторыі з’яўлення самаго клубня бульбы і да прыгатаваных страў з выкарыстаннем бульбы. Прагучаць цікавыя звесткі і пройдзе кулінарная віктарына “Ах, картошка-объеденье!”

12 мая ў філіяле “Сольская сельская бібліятэка” адбудзецца гадзіна патрыятызму “Вытокі дзяржаўнай сімволікі Рэспублікі Беларусь” да Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Наведвальнікаў бібліятэкі пазнаёмяць з гісторыяй сімвалаў нашай дзяржавы, раскажуць аб шляхах станаўлення і развіцця дзяржаўнай сімволікі. Будзе арганізавана кніжная выстава-заклік “Знай символику страны”.

15 мая філіял “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” запрашае чытычоў прыняць удзел у сямейнай гасцёўні “Беларуская нацыянальная кухня”. Будзе магчымасць абмяняцца рэцэптамі страў беларускай кухні, а таксама адведаць стравы ўласнага прыгатавання, акрамя таго бібліятэкар пазнаёміць з літаратурай пра беларускую нацыянальную кухню.

15 мая ў філіяле “Гарадская бібліятэка №2” адбудзецца літаратурнае абмеркаванне “Сям’я ў люстэрку літаратуры”, прысвечанае Міжнароднаму дню сям’і. Наведвальнікаў чакаюць конкурсы, гульні, выстава-агляд папулярных выданняў аб сям’і і цікавая размова аб любімых кнігах.

18 мая ў філіяле “Бялкоўшчынская сельская бібліятэка” адбудзецца гутарка “Остров семейных сокровищ”, прымеркаваная да Міжнароднага дня сям’і. Слова сям’я нам апавядае аб нечым моцным, шчырым і вечным. У гэтым слове закладзена ўсё самае светлае і добрае. Усё тое, што мы атрымліваем ад нашых бацькоў, дзядуль і бабуль. І тое, што мы павінны перадаць нашым дзецям. Будуць прапанаваны кнігі, у якіх апавядаецца пра каштоўнасць сям’і, пра сямейны прытулак, пра любоў да бліжніх.






0 Комментарии

Апошнiя каментарыi