Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
thumb.jpg 2 кастрычніка ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” адбудзецца вечарына-сустрэча “Мудрай восені шчаслівыя імгненні”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей. На мерапрыемства будуць запрошаны ўдзельнікі клуба “Гаспадыня”, для якіх бібліятэкар падрыхтуе сардэчныя віншаванні са святам і салодкі стол.

6 кастрычніка філіял “Сінькоўская сельская бібліятэка” запрашае ўсіх жадаючых на паэтычную гадзіну “Мой город в сердце моем”, прысвечаную 60-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Алы Клемянок. Наведвальнікаў бібліятэкі чакае завочная сустрэча з непаўторнай паэзіяй нашай зямлячкі і тэленавітай паэтэсы.

7 кастрычніка Смаргонская раённая бібліятэка запрашае на літаратурна-музычную сустрэчу “Вілія і яе берагі” з мясцовым краязнаўцам Аляксандрам Касцючэнка, які актыўна цікавіцца гісторыяй і традыцыямі роднага краю. Некалькі гадоў таму ён праходзіў па частцы маршруту экспедыцыі графа Тышкевіча – ад в.Белай да в.Быстрыцы на самаробнай лодцы-пласкадонцы. У выніку гэтага воднага падарожжа была выдадзена кніга па гісторыі роднага краю “Вілія вачыма вандроўніка”.

9 кастрычніка ў філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” для аматараў паэзіі адбудзуцца літаратурна-паэтычныя чытанні “Мой палац Паэзіей завецца”, прымеркаваная да юбілею таленавітай жанчыны, журналісткі, паэтэсы А.Клемянок. На працягу мерапрыемства госці даведаюцца аб пісьменніцкім шляху і творчым натхненні паэтэсы, паразмаўляюць аб кнігах, якія ўжо былі выдадзены, паслухаюць вершы.

14 кастрычніка на вечар адпачынку “Прекрасна женщина с ребенком на руках”, прысвечанаму Дню маці, у філіял “Гарадская бібліятэка №3” будуць запрошаны члены аматарскага аб’яднання “Сямейны ачаг”, а таксама пажылыя чытачы бібліятэкі. Для ўдзельнікаў мерапрыемства будуць падрыхтаваны розныя конкурсы, зачытаны вершы, прагучаць песні на дадзеную тэматыку. У канцы мерапрыемства кожнай матулі будзе ўручаны паветраны шарык з намалёваным сардэчкам.

14 кастрычніка, напярэдадні свята Дня маці, у філіяле “Асінаўшчызненская сельская бібліятэка” адбудзецца конкурс-выстава дзіцячых малюнкаў “Наши любимые мамы”. Бібліятэкар пазнаёміць прысутных з гісторыяй свята, нагадае пра добрае, паважлівае стаўленне да мамы, імкненне дапамагаць і радаваць яе, бо мама – гэта самы лепшы сябар. Бібліятэкар падвядзе вынікі конкурсу і аб'явіць пераможцаў.






0 Комментарии

Апошнiя каментарыi