Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
самародкі.jpg 25 чэрвеня Смаргонская раённая бібліятэка ў літаратурна-музычнай гасцёўні “Сустрэчы” правяла прэзентацыю з нагоды выхаду кнігі “Самародкі” карэспандэнта раённай газеты “Светлы шлях” Галіны Антонавай. Аўтар цікава расказала аб таленавітых людзях Смаргоншчыны, якія не мелі спецыяльнай адукацыі, але дабіліся вялікіх поспехаў у сваёй любімай справе. Гэта музыкі, майстры і мастакі. Гасцямі імпрэзы былі: майстар па вышыўцы Войтка Зоф’я Іванаўна, выхавальніца беларускамоўнай групы ў ДУА “Яслі-сад №8 г.Смаргоні” Эдзіта Бранцэвіч, самадзейная выканаўца на баяне Ірэна Шэміс і смаргонская паэтка Вера Вайцюль, якая склала верш у гонар мастачкі маляванак Ніны Бохан.
Са словамі падзякі за плённую працу выступіла дырэктар С.М.Афанасьева і пажадала Галіне Антонавай новых задумак і натхнення.

самародкі2.jpg
самародкі3.jpg
самародкі4.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi