Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
20200305_120718.jpg 5 сакавіка работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для сваіх актыўных чытачоў і членаў клуба “Ліра” літаратурнае кафэ “Родному краю частичку души посвящаю”. На сустрэчу былі запрошаны мясцовая паэтка Вера Вайцюль і ўдзельнікі вакальнай групы “Крынічанька”. Вера Іосіфаўна працуе ў дэпартаменце аховы, у вольны час піша вершы. Творчыя работы гэтай жанчыны неаднаразова былі адзначаны дыпломамі розных узроўняў. Яе вершы прасякнуты шчырасцю, дабрынёй, любоўю да роднага краю, да бацькоў і блізкіх, да прыроды і ўсяго навакольнага свету. Нездарма сярод чытачоў бібліятэкі шмат прыхільнікаў яе творчасці. На працягу сустрэчы гучалі беларускія песні ў выкананні вакальнай групы “Крынічанька”, якая існуе пры ўстанове “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва “Цёплы дом” больш адзінаццаці гадоў і вядома сваёй творчасцю не толькі ў нашым горадзе, але і за яго межамі. Удзельніца групы Ірына Гаева з’яўляецца аўтарам некаторых песень. Мерапрыемства пакінула пасля сябе добры настрой, задавальненне ў душы тых, каму было прысвечана.

20200305_120950.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi