Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
DSC00713.jpg 7 сакавіка ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Весна, цветы и комплименты”, прысвечаная Дню жанчын. Вядучыя павіншавалі ўсіх прысутных са святам вясны і на працягу ўсёй праграмы са сцэны гучалі цудоўныя вершы і песні, прысвечаныя жанчынам. Буру станоўчых эмоцый падараваў публіцы ўладальнік цудоўнага голасу Максім Пашук. Вельмі цёпла прынялі гледачы песні ў выкананні Алены Давыдзенкавай, Алы Шарко, Рамана Балабы, Кацярыны Варанішча. Прыемным падарункам для ўсіх стала феерычнае выступленне Анастасіі Кезік. Яркі касцюм, бліскучыя ўпрыгажэнні, абаяльная ўсмешка, запальныя рытмы ўсходніх танцаў нікога не пакінулі абыякавымі. Уся святочная праграма прайшла на адным дыханні, якая пакінула гледачам зарад станоўчых эмоцый!

DSC00731.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi