Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
i.jpg 8 лютага ў дзяржаўнай установе культуры “Смаргонскі раённы цэнтр культуры” адбылося пасяджэнне Савета аддзела культуры райвыканкама з удзелам кіраўнікоў і работнікаў устаноў культуры і адукацыі ў сферы культуры раёна па выніках работы ў 2022 годзе і задачах на 2023 год.
Падзячным лістом Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта была ўзнагароджана Чарняўская Галіна Уладзіміраўна, бібліятэкар аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка”.
Граматы аддзела культуры атрымалі:
Усціновіч Кацярына Зянонаўна, бібліятэкар аддзела фарміравання бібліятэчнага фонду Смаргонскай раённай бібліятэкі,
Дурэйка Зоя Андрэеўна, загадчык аддзела абслугоўвання і інфармацыі Смаргонскай раённай бібліятэкі,
Аўгусціновіч Галіна Карлаўна, бібліятэкар філіяла “Лешчаняцкая сельская бібліятэка”.
Падзякай аддзела культуры райвыканкама і грашовай прэміяй Смаргонскай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма былі ўзнагароджаны:
Зяленя Юлія Андрэеўна, мастак-афарміцель аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці Смаргонскай раённай бібліятэкі;
Курмель Наталля Сяргееўна, бібліятэкар філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка”;
Станевіч Алена Аляксандраўна, бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі Смаргонскай раённай бібліятэкі.
Віншуем з узнагародамі і жадаем творчых поспехаў!


i (1).jpg
i (17).jpg
i (9).jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi