Каляндар падзей

Апошнiя навiны

Последние новости

Што? Дзе? Калi?

Мерапрыемствы i падзеi
диплом 2 место с жанной 2 .jpg Філіял “Гарадская бібліятэка №1” атрымала дыплом 2 ступені ў абласным конкурсе “Бібліятэка.by” у намінацыі “Лепшы інфармацыйна-забаўляльны рэсурс, створаны раённай (цэнтральнай гарадской) і гарадскімі бібліятэкамі”. Карасевіч Жана Людвікаўна стварыла краязнаўчы анлайн-квэст “Сцежкамі Смаргоншчыны” ў сервісе Genially, які змяшчае краязнаўчы матэрыял, даступны як для разумення школьнікаў сярэдняга і старэйшага ўзросту, так і дарослых чытачоў, які можна лёгка інтэграваць у выхаваўчы і адукацыйны працэс. Матэрыялы прадстаўлены ў выглядзе віктарыны з выбарам правільнага адказу, закранаюць асобныя старонкі гісторыі Смаргоншчыны, якая складаецца з пяці прыпынкаў.
Удзельнікі гульні-квэста падчас падарожжа па Смаргоншчыне маюць магчымасць віртуальна наведаць вёскі Жодзішкі, Кушляны, Крэва, Залессе, горад Смаргонь, даведацца, што вылучае гэтыя населеныя пункты сярод іншых, паглыбляючы свае веды па гісторыі Смаргоншчыны.
На кожным прыпынку квэста размешчаны спасылкі на іншыя інтэрнэт-рэсурсы, якія спрыяюць больш шырокаму прымяненню краязнаўчага матэрыялу падчас мерапрыемстваў, ствараюць умовы для фарміравання ўменняў працаваць з рознымі крыніцамі інфармацыі, садзейнічаюць падтрыманню цікавасці да вывучэння гісторыі роднага краю. Спасылкі адсылаюць удзельнікаў квэста як на краязнаўчыя інфармацыйныя рэсурсы, створаныя бібліятэкарамі Смаргоншчыны, якія можна знайсці на сайце Смаргонскай раённай бібліятэкі, напрыклад, “База дадзеных: Летапісы населеных пунктаў Смаргоншчыны”, “База дадзеных: Смаргоншчына музычная. Агінскі М.К.”, відэаролік “Маршрутамі памяці Смаргоншчыны”, а таксама на іншыя староннія рэсурсы.
Анлайн-квэст размешчаны на сайце Смаргонскай раённай бібліятэкі ” у рубрыцы “Краязнаўства”.

https://view.genial.ly/63f2af731fad7f00197d114b/interactive-content-scezhkami-smargonshchyny

диплом 2 место с жанной .jpg
диплом 2 место 1.jpg



0 Комментарии

Апошнiя каментарыi